Мінгарсуд пакінуў без змянення прыгавор па справе экс-кандыдата ў прэзідэнты А. Саннікава. 21.by

Мінгарсуд пакінуў без змянення прыгавор па справе экс-кандыдата ў прэзідэнты А. Саннікава

16.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінскі гарадскі суд, разгледзеўшы ўчора касацыйную скаргу, пакінуў без змянення прыгавор экс-кандыдату на прэзідэнцкую пасаду Андрэю Саннікаву, перадае карэспандэнт БЕЛТА з залы суда.

Нагадаем, 14 мая гэтага года ён быў прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў Саннікава вінаватым па ч. 1 арт. 293 ("Арганізацыя масавых беспарадкаў") КК Беларусі. Як адзначалася ў прыгаворы, ён быў адным з арганізатараў беспарадкаў, якія мелі месца 19 снежня 2010 года ў Мінску.

Па гэтай справе ў якасці абвінавачаных праходзілі яшчэ чатыры чалавекі. Іх таксама прысудзілі да розных тэрмінаў з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Фёдар Мірзаянаў, Ілья Васілевіч, Уладзімір Ярамёнак атрымалі па тры гады, а Алег Гнедчык — тры з паловай. Усе яны былі прызнаны вінаватымі па ч. 2 арт. 293 КК ("Удзел у масавых беспарадках"). Як адзначана ў прыгаворы, гэтыя людзі, дзейнічаючы ў натоўпе, ажыццявілі сілавыя дзеянні, накіраваныя на пранікненне ў будынак Дома ўрада.

У зале суда ўчора былі наглядальнікі БДІПЧ АБСЕ, запрошаныя беларускім бокам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскі гарадскі суд, разгледзеўшы ўчора касацыйную скаргу, пакінуў без змянення прыгавор экс-кандыдату на прэзідэнцкую пасаду Андрэю Саннікаву, перадае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика