Для атрымання льготнага крэдыту на жыллё трэба мець статус чаргавіка — нават для шматдзетнай сям'і ў двухпакаёўцы...
03.09.2011
—
Новости Общества
|
Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў спадар Аляксей К. з Мінска наконт свайго жыллёвага пытання. Справа ў тым, што яны разам з жонкай і двума маленькімі дзеткамі жывуць у сучаснай двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 63 квадратныя метры. Відавочна, што нават па ранейшых нормах гэтая сям'я не трапляла ў ранг тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Усё так, аднак... Паводле слоў суразмоўцы, недзе праз 4 месяцы ў іх сям'і чакаецца свята — нараджэнне трэцяга дзіцяці. У сувязі з гэтым Аляксей пытаецца, ці атрымаюць яны разам са статусам шматдзетнай сям'і магчымасць будаваць сабе большую кватэру па лініі муніцыпальнага будаўніцтва з выкарыстаннем ільготнага крэдыту? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да намесніка начальніка ўпраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Уладзіміра Дарапіевіча. Спецыяліст згадзіўся, што сям'і, дзе трое малых дзетак, жыць у двухпакаёвай кватэры будзе не вельмі ўтульна. Разам з тым, сёння па новых нормах крытэрый патрэбнасці ў жыллі ў Мінску зніжаны да 10 квадратных метраў на чалавека. А гэта значыць, што цяпер шматдзетную сям'ю з пяці чалавек, якая мае кватэру агульнай плошчай 63 жыллёвыя квадраты, на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў мясцовыя чыноўнікі не паставяць. У такім выпадку гэтая сям'я не мае магчымасці атрымаць і льготны крэдыт на будаўніцтва жылля. Уладзімір Дарапіевіч не выключае магчымасці, што з цягам часу менавіта для шматдзетных сем'яў будзе распрацавана нейкае пэўнае паслабленне прыняцця грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. А пакуль спецыяліст Мінбудархітэктуры параіў спадару Аляксею пасля атрымання статуса шматдзетнай сям'і звярнуцца ў жыллёвы аддзел па месцы жыхарства. Там яму абавязкова, пасля разгляду канкрэтнай сітуацыі, прапануюць нейкія іншыя прымальныя схемы будаўніцтва жылля для вялікай сям'і. Спадзяёмся, што гэта так... Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў спадар Аляксей К. з Мінска наконт свайго жыллёвага пытання. Справа ў тым, што яны разам з жонкай і двума маленькімі дзеткамі жывуць у...
|
|