Дарослая фігура школьніка — не падстава для адмовы ў ільготным крэдыце
03.09.2011
—
Новости Общества
|
Пра пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2011 года №1052 "Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на спажывецкія патрэбы для набыцця тавараў для дзяцей" "Звязда" пісала даволі падрабязна. Тым не менш, як паказала жыццё, і ў банкаў, і ў грамадзян ёсць пытанні адносна выкарыстання гэтага дакумента. Міністэрства гандлю, рэагуючы на такія звароты, дало тлумачэнні, што, у прыватнасці, пастанова не ўтрымлівае абмежаванняў узросту дзяцей, для якіх набываюцца тавары. Тэрмін дзеяння пастановы вызначаны на перыяд падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Такім чынам, банк не можа адмовіць у прадастаўленні льготнага крэдыту грамадзянам, што маюць дзяцей школьнага ўзросту. Для пацвярджэння ўзросту дзіцяці банк мае права запатрабаваць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці або іншыя дакументы, якія б пацвярджалі наяўнасць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. У сувязі з тым, што тавары набываюцца таксама для дзяцей, у якіх буйнапамерныя фігуры (памер, паўната, рост, якія адпавядаюць дарослай шкале), Міністэрства гандлю лічыць магчымым не абмяжоўваць права грамадзян на атрыманне льготнага крэдыту. Акрамя таго, Міністэрства гандлю сваім пісьмом рэкамендавала ўпраўленням гандлю і паслуг аблвыканкамаў і галоўнаму ўпраўленню спажывецкага рынку Мінгарвыканкама давесці да гандлёвых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія вядуць продаж тавараў у крэдыт у адпаведнасці з пастановай, што ў выпадках набыцця грамадзянамі для дзяцей тавараў дарослага асартыменту пры афармленні рахункаў-фактур неабходна ўказваць: "Тавары набываюцца ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2011 г. №1052". Далей міністэрства паведамляе, што ў тлумачэннях банкам указаны дзяржаўныя стандарты, па якіх вызначаецца аднясенне канкрэтных вырабаў да таварных груп: верхняе адзенне, абутак, вучнёўскія заплечнікі, моладзевыя сумкі. Пры гэтым маркіроўка вырабаў таваравытворцамі праводзіцца з указаннем дзяржаўных стандартаў і (ці) тэхнічных умоў, у адпаведнасці з якімі арганізавана іх вытворчасць. Таму ўказанне гандлёвымі арганізацыямі ў разліковых рахунках дзяржаўных стандартаў можна лічыць немэтазгодным. Мінгандлю просіць банкі ўсе спрэчныя сітуацыі па згаданых праблемах, што ўзнікаюць, разглядаць у індывідуальным парадку разам з органамі выканаўчай улады на месцах. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2011 года №1052 "Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на спажывецкія патрэбы для... |
|