"Папяровага варыянту Кодэкса аб адукацыі ў продажы няма"
03.09.2011
—
Новости Общества
|
Настаўніца адной з беларускамоўных школ Мінскага раёна патэлефанавала на "гарачую лінію" газеты з наступнай нагоды. — Неаднойчы, памятаю, "Звязда" адказвала на запыты чытачоў: чаму ў продажы цяжка знайсці адрыўныя календары на роднай мове? Маё пытанне ў нечым падобнае. З той толькі розніцай, што калі чалавек хацеў бы набыць каляндар для асабістага карыстання, дык тое, што шукаю я, патрэбна для працы. Гаворка ідзе пра тэкст Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які ўступіў у сілу з 1 верасня, — распавяла заяўніца. — Калі была ў Мінску, абышла некалькі крамаў у пошуках варыянта Кодэкса на беларускай мове, але так і не знайшла. Прадаўцы таксама нічым дапамагчы не змаглі, паколькі самі дакладна не ведалі: ці існуе, акрамя рускамоўнага, той варыянт на роднай мове? Можа, вы што падкажаце? Цікавіць папяровы варыянт, які было б зручна выкарыстоўваць пры неабходнасці падчас заняткаў у нашай школе. Гэтае пытанне напачатку мы адрасавалі прэс-службе Міністэрства адукацыі. Адтуль, у сваю чаргу, нас скіравалі ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі. Апроч іншага, асноўнымі задачамі і функцыямі яго, у прыватнасці, з'яўляюцца: фарміраванне і вядзенне дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, у тым ліку эталоннага банка звестак прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь; распаўсюджванне (прадастаўленне) эталоннай прававой інфармацыі, а таксама афіцыйнае апублікаванне прававых актаў. "Ці можна дзе набыць тэкст згаданага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі на роднай мове — у выглядзе брашуры, напрыклад? Калі можна, дык падкажыце для чытачоў, дзе канкрэтна?" — звярнуліся мы да спецыялістаў Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Як нам зазначылі ў адказ, тэксты ўказаў, законаў, дэкрэтаў, кодэксаў друкуюцца на рускай мове. Гэта залежыць ад таго органа, які прымае той ці іншы дакумент. На дзвюх мовах — беларускай і рускай — друкуюцца тэксты рашэнняў і пастаноў. Як правіла, пераважна іх прымаюць міністэрствы культуры, адукацыі. Таму, на жаль, знайсці менавіта ў друкаваным выглядзе ў продажы тэкст Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў нашай чытачкі наўрад ці атрымаецца. — Аднак можаце прапанаваць настаўніцы такі варыянт выйсця з сітуацыі, — прапанавалі спецыялісты. — Асноўным дзяржаўным інфармацыйна-прававым рэсурсам, які фарміруе і вядзе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, з'яўляецца эталонны банк звестак прававой інфармацыі, які ўяўляе сабой сукупнасць банкаў звестак. Распаўсюджваецца ён у выглядзе электроннай копіі з інфармацыйна-пошукавай сістэмай "Эталон" версіі 6.1. Думаецца, у школе не будзе праблемы знайсці гэтую спасылку. Дык вось, там ёсць машынны пераклад не беларускую мову, які адаптаваны пад юрыдычныя дакументы. Менавіта яго, раздрукаваўшы, можна выкарыстоўваць. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настаўніца адной з беларускамоўных школ Мінскага раёна патэлефанавала на "гарачую лінію" газеты з наступнай нагоды. — Неаднойчы, памятаю, "Звязда"... |
|