Камар. 21.by

Камар

06.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камар — насякомае, якое кусае чалавека і спажывае яго кроў. Менавіта таму чалавек ніколі не адчуваў да яго вялікай любові. У адным з паданняў расказваецца аб паходжанні мухі, камара і блыхі: "У насякомых ператвараліся агеньчыкі, якія разляталіся ад змяіных удараў хвастом па гарачых вуголлях. Іскра ад першага ўдару трапіла чалавеку на вусны і стала мухай. Змяя зноў стукнула хвастом — агеньчык трапіў чалавеку на левую руку і ператварыўся ў камара. З апошняй іскры, якая трапіла чалавеку на лоб, утварылася блыха".

 Нашы продкі звязвалі насякомых з іншым светам — светам продкаў. Лічылася, што яны нясуць душу памерлага на "той" свет.

 Веснавыя камары ў сялян заўсёды выклікалі пачуццё радасці, таму што з іх з'яўленнем усталёўвалася доўгачаканае цяпло.

 У фальклорных тэкстах камар выступае гумарыстычным ці сатырычным персанажам, надзеленым мужчынскай сімволікай. Часта ў вясельных абрадавых песнях жаніха і нявесту параўноўваюць з камаром і мухай. Па народных уяўленнях, камар — гумарыст, добры музыка і танцор на вяселлі. Нездарма казалі: "У гэтым годзе камары джаляць балюча: злуюцца, што мала вяселляў".

 Па колькасці камароў прадказвалі не толькі надвор'е, але і збор ураджаю: "Камароў мала — аўса і травы не будзе"; "Шмат камароў — ідзі па ягады, шмат мошак — шмат грыбоў".

 Святую Лукер'ю (дзень ушанавання — 26 мая) у народзе звалі Камарніцай, таму што ў гэты час з'яўлялася шмат камароў.

 А яшчэ казалі так: "Прыйдзе Мікола — высыпле камароў з прыполу".

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камар — насякомае, якое кусае чалавека і спажывае яго кроў. Менавіта таму чалавек ніколі не адчуваў да яго вялікай любові. У адным з паданняў расказваецца аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика