У сталіцы — плюс дзевятнаццаць!. 21.by

У сталіцы — плюс дзевятнаццаць!

10.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да Дня горада ў Мінску прымеркавана адкрыццё 19-і новых і рэканструяваных аб'ектаў сацыяльнай інфрастуктуры

Новая агульнаадукацыйная школа, адкрыццё шматузроўневай аўтастаянкі ў комплексе з аўтавакзалам "Цэнтральны", прэзентацыя новага інтэрната № 3 БДУІР, адкрыццё канцэртнага зала "Верхні горад" (Дзіцячая філармонія)...

Мінск расце, і свой чарговы дзень нараджэння ён святкуе разам з новымі аб'ектамі інфраструктуры. Заводскі раён сталіцы 9 верасня пасля мадэрнізацыі ўвядзе ў эксплуатацыю аперацыйны блок і рэанімацыйнае аддзяленне УА "4-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца", а ў Маскоўскім раёне яшчэ 1 верасня была адкрыта новая агульнаадукацыйная школа №9.

Пасля капітальнага рамонту нарэшце зноў запрацуюць інтэрнат № 7 БДУ, пачатковая школа № 29, 29-я гарадская паліклініка, дзіцячы садок № 5, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс і Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж імя В. Харужай.

Да Дня горада прымеркавана таксама і адкрыццё "Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Мінска" (Н. Орды, 47а) і офіса "Асацыяцыі шматдзетных бацькоў г. Мінска" (4-ты Загарадны пер., 64а).

Нарэшце завершыцца рэканструкцыя вуліцы Камсамольскай, а вось па вуліцы Дуніна-Марцінкевіча распачнецца будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Гулівер". Па вуліцы Л. Украінкі будзе адкрыты басейн № 16, а па вул. Ляшчынскага — шматфункцыянальны комплекс па абслугоўванні аўтамабіляў з аўтамыйкай.

У Маскоўскім раёне з'явіцца новы рэстаран "Mazaj" і салон цырульні, якія размесцяцца ў бізнэс-цэнтры "Рубін-Плаза"; Савецкі раён прэзентуе краму свяцільнікаў і прадметаў інтэр'еру "Фламінга", магазін дзіцячай мэблі і "Салон кафлі".

Адной з самых чаканых падзей стане адкрыццё першага пускавога комплексу — аўтавакзала "Цэнтральны". 9 верасня тут адкрыюць шматузроўневую аўтастаянку.

Святкаванне Дня горада ў беларускай сталіцы пройдзе пад дэвізам "Энергіі і інтэлекту час, славуты Мінск, ты выбіраеш нас!". Асноўныя мерапрыемствы пройдуць 9 і 10 верасня.

У парку Перамогі — на асноўнай святочнай плацоўцы — падчас усіх мерапрыемстваў запланавана праца кавярняў і буфетаў, атракцыёны для дзяцей, свята мёду і традыцыйны рыцарскі фэст. Святочныя мерапрыемствы ў суботу і нядзелю пройдуць у кожным з раёнаў сталіцы.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да Дня горада ў Мінску прымеркавана адкрыццё 19-і новых і рэканструяваных аб'ектаў сацыяльнай інфрастуктуры Новая агульнаадукацыйная школа, адкрыццё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика