Амерыканскі тэлевядучы Лары Кінг хоча наведаць Беларусь. 21.by

Амерыканскі тэлевядучы Лары Кінг хоча наведаць Беларусь

08.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знакаміты амерыканскі тэлевядучы Лары Кінг хоча наведаць Беларусь. Аб гэтым ён заявіў учора ў інтэрв'ю расійскай радыёстанцыі "Рэха Масквы". Кінг выказаў жаданне ўзяць інтэрв'ю ў шэрагу беларускіх грамадскіх дзеячаў.

"Мне гэта цікава, таму што мая маці нарадзілася ў Мінску", — сказаў ён.

Лары Кінг атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы шоу Lаrrу Kіng Lіvе на тэлеканале Сі-Эн-Эн, якое ён вёў на працягу 25 гадоў. Яно было занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса як шоу, якое самы доўгі час існавала з адным і тым жа вядучым і выходзіла ў эфір у адзін і той жа час. Летам 2010 года 77-гадовы тэлевядучы заявіў аб жаданні пакінуць сваё шоу на Сі-Эн-Эн, каб атрымаць магчымасць заняцца менш працаёмкімі праектамі, а таксама каб праводзіць больш часу з сям'ёй. У шоу Лары Кінга прымалі ўдзел прэзідэнты ЗША, знакамітыя акцёры, пісьменнікі, палітыкі і спартсмены. Некалькі разоў інтэрв'ю Лары Кінгу даваў Уладзімір Пуцін.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знакаміты амерыканскі тэлевядучы Лары Кінг хоча наведаць Беларусь. Аб гэтым ён заявіў учора ў інтэрв'ю расійскай радыёстанцыі "Рэха Масквы". Кінг выказаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика