Мінгарвыканкам прапануе павысіць кошт праезду ў грамадскім транспарце сталіцы да Br1,2 тыс.. 21.by

Мінгарвыканкам прапануе павысіць кошт праезду ў грамадскім транспарце сталіцы да Br1,2 тыс.

08.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Мінгарвыканкам накіраваў у Міністэрства эканомікі прапанову аб павелічэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце сталіцы да Br1,2 тыс.", — расказалі ў гарвыканкаме.

Калі Мінэканомікі ўзгодніць новы тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў у камунальным пасажырскім транспарце сталіцы, будзе прынята адпаведнае рашэнне мэрыі. Суткі даюцца на інфармаванне насельніцтва ў СМІ. У першую чаргу Мінэканомікі запрошвае разлікі транспартных арганізацый: кошт адной паездкі пры 100 працэнтах акупнасці, пры 70 працэнтах акупнасці, 50 працэнтах акупнасці. Пры гэтым Мінэканомікі прымае рашэнне аб павышэнні тарыфаў з улікам плацежаздольнасці насельніцтва. Паводле звестак ТКУП "Мінсктранс", цяпер сабекошт адной паездкі ў грамадскім транспарце Мінска складае амаль Br2,5 тыс. Пры дзейных тарыфах насельніцтва аплачвае амаль 45 працэнтаў гэтага кошту, астатнюю частку — гарадскі бюджэт.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мінгарвыканкам накіраваў у Міністэрства эканомікі прапанову аб павелічэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце сталіцы да Br1,2 тыс.", — расказалі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика