Электроніка супраць парушальнікаў
08.10.2011
—
Новости Общества
|
Жыццё парушальнікаў правілаў дарожнага руху на Гомельшчыне зробіць больш складаным прыбор, якім хутка будзе абсталяваны кожны патрульны аўтамабіль ДАІ. Ужо зараз супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі вобласці стала значна прасцей несці службу. Справа ў тым, што на ўзбраенні ДАІ Гомельскай вобласці з'явілася 30 відэарэгістратараў. Гэтая невялікая чорная скрыначка — мініяцюрная лічбавая камера, якая мацуецца на лабавое шкло патрульнага аўтамабіля. Менавіта яна дазваляе запісваць відэа- і аўдыяінфармацыю — прычым і звонку, і ўнутры аўтамабіля. Па словах начальніка ўпраўлення ДАІ Гомельшчыны Ігара Макушэнкі, гэтыя прыборы дазволяць фіксаваць дарожную сітуацыю ў бесперапынным рэжыме, дапамогуць вырашыць любыя спрэчныя пытанні, у тым ліку і канфлікт паміж удзельнікамі дарожнага руху. Прынамсі, прыборы дазваляюць таксама весці кантроль за работай асабовага складу. Карты памяці, на якую ідзе запіс, хапае на 8 гадзін бесперапынных здымкаў. Потым інфармацыю можна прагледзець на камп'ютары. Цікава, што прылада абсталявана інфрачырвонай падсветкай, што дазваляе рабіць якасны запіс нават у цёмны час сутак. Пры павароце ключа запальвання або пры любым руху ў кадры аўтаматычна спрацоўвае ўключэнне запісу. Калі ў кожным патрульным аўтамабілі будзе такі электронны памочнік, парушальнікі спакою на дарозе не застануцца без пакарання. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё парушальнікаў правілаў дарожнага руху на Гомельшчыне зробіць больш складаным прыбор, якім хутка будзе абсталяваны кожны патрульны аўтамабіль ДАІ. Ужо зараз...
|
|