Новыя прапановы для пенсіянераў. 21.by

Новыя прапановы для пенсіянераў

26.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На днях агульнарасійскі народны фронт (АНФ), лідарам якога з'яўляецца прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін, апублікаваў "Праграму народных ініцыятыў" — прапановы для перадвыбарнай праграмы, з якой "Адзіная Расія" ("АР") пойдзе на выбары ў Дзяржаўную Думу.

У прыватнасці, Народны фронт прапанаваў рэфармаваць пенсійную сістэму: даць грамадзянам права і свабоду самастойна выбіраць пенсійны ўзрост. Дзяржава, у сваю чаргу, будзе гарантаваць больш высокае пенсійнае забеспячэнне тым, хто будзе працягваць актыўную працоўную дзейнасць і аформіць пенсію на тры, пяць, сем ці дзесяць гадоў пазней. Як адзначаецца ў праграме, расійскія і замежныя эксперты сведчаць, што працоўная дзейнасць значна падаўжае актыўнае даўгалецце і прыкметна павялічвае працягласць жыцця чалавека.

"Праграмай народных ініцыятыў" прадугледжаны таксама спецыяльныя праграмы навучання, занятасці і настаўніцтва для асоб перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, якія маюць намер працягваць працоўную дзейнасць.

А як складваюцца справы з выбарам пенсійнага ўзросту ў нашай краіне? Мы папрасілі пракаментаваць згаданыя пункты праграмы "Адзінай Расіі" намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціну Каралёву. Вось што яна паведаміла нашаму карэспандэнту:

<І>Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні" (артыкул 23-1) дае нашым грамадзянам магчымасць уплываць на памер пенсіі і пасля дасягнення пенсійнага ўзросту. Калі працягваць працаваць, адмовіўшыся ад атрымання пенсіі, то яе памер пасля будзе павышаны, прычым такая праца ацэньваецца "даражэй", чым у дапенсійным узросце. Так, калі чалавек дасягнуў пенсійнага ўзросту, працягвае працаваць і не атрымлівае пенсію, то за кожныя два месяцы працы яна будзе павялічана на 1% заробку, што прыняты да разліку пенсіі. Гэта значыць, калі чалавек адмаўляецца ад пенсіі на год, то яна павялічваецца на 6%.

Такім чынам,  адтэрміноўка звароту па атрыманне пенсіі дазваляе забяспечыць больш важкія пенсійныя выплаты ў той час, калі яны стануць адзінай крыніцай сродкаў існавання. Заўважу, што зараз мы разглядаем варыянты яшчэ большага павелічэння пенсіі за стаж пасля дасягнення агульнавызначанага пенсійнага ўзросту пры адмове ад атрымання пенсіі.

* * *

Іншая ініцыятыва перадвыбарнай праграмы "АР", што закранае пенсіянераў, — развіццё "зваротнай іпатэкі". Нярэдкія выпадкі, калі ў адзінокіх пенсіянераў ёсць ва ўласнасці жыллё, але няма сродкаў да існавання, гаворыцца ў праграме "АР". Многія з іх пагадзіліся б атрымліваць "дадатковую пенсію" і карыстацца кватэрай да канца жыцця пры ўмове, што пасля іх смерці нерухомасць пяройдзе банку ці іншай арганізацыі, якая забяспечыць ім гэтыя выплаты. На думку аўтараў канцэпцыі, гэта дазволіць спыніць розныя злоўжыванні і ашуканскія схемы з кватэрамі адзінокіх пенсіянераў.

Дарэчы, варта адзначыць, што Мінгарвыканкам летась выступіў з падобнай ініцыятывай, прапанаваўшы адзінокім пажылым людзям аддаць дзяржаве сваю кватэру ў пажыццёвае карыстанне. Наўзамен ім было гарантавана грашовае ўзнагароджанне і годны догляд у камфартабельным доме для пажылых людзей, дзе пенсіянеры будуць мець магчымасць пражываць у аднамесных нумарах з усімі выгодамі.

Святлана Бусько.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На днях агульнарасійскі народны фронт (АНФ), лідарам якога з'яўляецца прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін, апублікаваў "Праграму народных ініцыятыў" —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика