Разлічваць можна на крэдыт.... 21.by

Разлічваць можна на крэдыт...

26.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наш сын з жонкай і дзецьмі жыве ў вельмі старым трохкватэрным доме без ніякіх выгод. Сваякі раяць яму пісаць у вышэйшыя інстанцыі, выклікаць камісіі, дамагацца, каб гэты дом прызналі непрыдатным для сучаснага жыцця, не адпаведным сённяшнім патрабаванням.

Калі гэта ўсё ж адбудзецца, ці варта сям'і сына, яго суседзям разлічваць на выдзяленне новых кватэр?

А. Р., Дзяржынскі раён.

Дзяржынскі раён.

У адпаведнасці з падп. 3.1.3 Палажэння аб парадку ўліку грамадзян з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзялення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 года № 565) пражыванне ў жылым памяшканні, якое прызнана неадпаведным санітарным і тэхнічным патрабаванням, што прад'яўляюцца да жылых памяшканняў, з'яўляецца адной з падстаў для прызнання грамадзян асобамі з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў і пастаноўкі ў вызначаным парадку на кватэрны ўлік.

Акрамя таго, для грамадзян, якія пражываюць у жылых памяшканнях, прызнаных у вызначаным парадку непрыдатнымі для пражывання, устаноўленыя льготы на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў выпадку выказвання імі жадання пабудаваць або набыць ва ўласнасць добраўпарадкаванае жыллё.

Так, у адпаведнасці з падп. 1.10 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 года № 185 "Аб выдзяленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў" названыя грамадзяне па-за чаргой могуць быць уключаны ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў. Згодна з падп. 1.11 гэтага ўказа ім дадзена таксама права на сумеснае выкарыстанне льготнага крэдыту і аднаразовай бязвыплатнай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Віктар Савіцкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш сын з жонкай і дзецьмі жыве ў вельмі старым трохкватэрным доме без ніякіх выгод. Сваякі раяць яму пісаць у вышэйшыя інстанцыі, выклікаць камісіі, дамагацца, каб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика