Дапамога была для маці. У дзетак свае льготы. 21.by

Дапамога была для маці. У дзетак свае льготы

26.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З вёскі Навасёлкі Пухавіцкага раёна звярнулася жанчына, папрасіла патлумачыць, як вялася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў памеры 500 тысяч рублёў у дачыненні малалетніх дзяцей.

— Прычытала ў газеце ваш нядаўні адказ адносна прыёмных і апякунскіх сем'яў. Не зразумела: на кожнае дзіця ва ўзросце да трох гадоў павінны былі выплачваць аднаразовую дапамогу ці не? — распавяла заяўніца. — У майго сына, які жыве ў Мінску, тры дачушкі: старэйшай 5 гадоў, сярэдняй — 2,8, самай малодшай усяго чатыры месяцы. Дык вось сям'я сына атрымала толькі адзін раз 500 тысяч рублёў матэрыяльнай дапамогі. А патрэбна было і на другое дзіця, якому таксама яшчэ не споўнілася трох гадоў?

На жаль, жанчына не паведаміла месца жыхарства сына, таму, каб атрымаць адказ, мы звярнуліся ў Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама. Вось што патлумачылі нам яго спецыялісты.

Гаворка ідзе пра аднаразовую матэрыяльную дапамогу, якая, нагадаем, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №417 ад 15 верасня 2011 года, выдавалася — у мэтах дадатковай матэрыяльнай падтрымкі грамадзян — для сезоннай закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Для дзетак, згодна з узростам, прадугледжаны іншыя льготы. Напрыклад, бясплатнае харчаванне да двух гадоў, або — для больш старэйшых — выплаты перад пачаткам навучальнага года. Вышэйназваны Указ быў скіраваны на падтрымку грамадзян краіны працаздольнага ўзросту, пенсіянераў або інвалідаў. Іншымі словамі, гаворка ў ім ішла зусім не пра дзяцей. Апроч іншых катэгорый грамадзян, якія маглі атрымаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу ў памеры 500 тысяч рублёў, былі і маці, атрымальнікі дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Апошняя акалічнасць — пра догляд дзіцяці — згадвалася, каб акрэсліць іх цяперашні "статус". Таму, дадалі спецыялісты, паколькі вышэйназваная аднаразовая матэрыяльная дапамога прызначалася для маці, не мае значэнне, колькі ў яе дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — адно ці два.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскі Навасёлкі Пухавіцкага раёна звярнулася жанчына, папрасіла патлумачыць, як вялася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў памеры 500 тысяч рублёў у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика