У Беларусі створаць беларускамоўны канал "Беларусь-3". 21.by

У Беларусі створаць беларускамоўны канал "Беларусь-3"

29.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зусім хутка на змену тэлеканалам "Першы", "ЛАД" і "Беларусь-ТБ" прыйдуць тэлеканалы "Беларусь-1", "Беларусь-2" і "Беларусь-24". Рэбрэндзінг распачнецца ўжо з 5 лістапада.

— Мы верым, што ў нас усё атрымаецца, — зазначыў падчас прэс-канферэнцыі старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. — З гэтага часу кожны канал будзе мець сваю сферу дзейнасці. У аддаленай будучыні, хутчэй за ўсё ў наступным годзе, мы плануем запусціць яшчэ і тэлеканал "Беларусь-3", які будзе вяшчаць цалкам па-беларуску.

У абноўленым фармаце перад гледачамі прадстануць абноўленыя праграмы з мінулых сезонаў, а таксама зусім новыя перадачы і ток-шоу. У прыватнасці, з'явяцца такія праграмы, як "Да цешчы на бліны" з Эміліяй Пранскутэ і "Толькі жанчына ведае" з Тамарай Лісіцкай. З'явяцца ў эфір і новыя твары — у прыватнасці, новыя вядучыя навін. Больш падрабязна пра ўсе навінкі новага сезона на Белтэлерадыёкампаніі — у бліжэйшых нумарах "Звязды".

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зусім хутка на змену тэлеканалам "Першы", "ЛАД" і "Беларусь-ТБ" прыйдуць тэлеканалы "Беларусь-1", "Беларусь-2" і "Беларусь-24". Рэбрэндзінг...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика