У лістападзе праезд ва ўсіх відах грамадскага транспарту Мінска павысіцца да Br1300. 21.by

У лістападзе праезд ва ўсіх відах грамадскага транспарту Мінска павысіцца да Br1300

29.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах (за выключэннем маршрутных таксі) устанаўліваецца ў памеры не большым за Br1300 за адну паездку, экспрэсных рэгулярных маршрутаў у памеры не большым за Br1800 за адну паездку, прыгарадных перавозках пасажыраў на звычайных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу ў памеры Br220 за 1 км праезду.

Рэгуляванне тарыфаў адмяняецца на перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах аўтамабілямі з дазволенай максімальнай масай менш як 5000 кг (маршруткі). Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі будуць самастойна ўстанаўліваць тарыфы на перавозкі пасажыраў гарадскімі аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай менш як 5000 кг экспрэсных рэгулярных маршрутаў на аснове планавых затрат, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку, з улікам кан'юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш як 15 працэнтаў.

Плануюцца таксама іншыя змяненні ў сістэме аплаты праезду ў пасажырскім транспарце Мінска, паведамляецца на сайце ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання ў СМІ.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах (за выключэннем маршрутных таксі) устанаўліваецца ў памеры не большым за Br1300...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика