З 1 лістапада пенсіі вырастуць у сярэднім на 22%
29.10.2011
—
Новости Общества
|
Беларускія пенсіянеры і надалей не застануцца без увагі і падтрымкі дзяржавы Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва паведаміла, што з 1 лістапада будзе праведзены пераразлік працоўных пенсій, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне за трэці квартал 2011 года (паводле інфармацыі Белстата, яна склала 2 млн 36 тыс 500 рублёў). Гэта робіцца ў адпаведнасці з Указам кіраўніка дзяржавы ад 26 ліпеня 2011 года №327. Нагадаем, што цяперашняе павышэнне працоўных пенсій, заснаванае на росце сярэдняй заработнай платы, ужо трэцяе ў гэтым годзе. Папярэднія былі зроблены ў чэрвені і жніўні. Акрамя таго, у лістападзе будуць пераразлічаны мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама надбаўкі і павышэнні да пенсій у сувязі з ростам бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. У выніку пераразлікаў пенсіі ў лістападзе павялічацца ў сярэднім на 22%, паведаміла Валянціна Каралёва. Пры гэтым памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе залежаць ад індывідуальных параметраў яго стажу работы і заробку, а таксама іншых звестак, зафіксаваных у матэрыялах пенсійнай справы (у тым ліку і ад наяўнасці права на надбаўкі і павышэнні да пенсіі). Паводле ацэнкі, сярэдняя пенсія па ўзросце ў лістападзе 2011 года складзе 978 тыс рублёў, пенсія пры стажы 45/40 гадоў і індывідуальным каэфіцыенце заробку пенсіянера 4,0 — 1 млн 504 тыс. 400 рублёў. Фінансаванне расходаў на павышэнне пенсій будзе ажыццяўляцца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Дадатковыя расходы на гэтыя мэты складуць 435,5 млрд рублёў. У цэлым на выплату пенсій, пачынаючы з лістапада, штомесяц будзе расходавацца каля 2,4 трлн рублёў. Намеснік міністра падкрэсліла, што неабходныя для гэтага сродкі Фонд мае. Сёння пенсіянеры складаюць 27% насельніцтва нашай краіны. З іх большасць (2,4 млн чалавек) атрымлівае пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Пытанні падтрымкі непрацаздольных грамадзян знаходзяцца на пастаянным кантролі дзяржавы, адзначыла Валянціна Каралёва і запэўніла, што і надалей пенсіянеры не застануцца без увагі і падтрымкі дзяржавы. Інга МІНДАЛЁВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія пенсіянеры і надалей не застануцца без увагі і падтрымкі дзяржавы Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва паведаміла, што з 1... |
|