Цёпла з Верай, Надзеяй і Любоўю. 21.by

Цёпла з Верай, Надзеяй і Любоўю

29.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна ля вялікага Траецкага храма пабудавалі і асвяцілі яшчэ адзін, маленькі — у гонар Святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі. І гэта была не прыхамаць, а неабходнасць. Справа ў тым, што з пачаткам халадоў людзі літаральна замярзалі ў вялізнай царкве, пабудаванай тут у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

У новай, невялічкай, вельмі ўтульна, бо тут зроблена пячное ацяпленне і хапае месца для ўсіх вясковых вернікаў. Як расказаў настаяцель храма айцец Сергій Лысенка, сваімі ахвяраваннямі дапамагалі будаваць царкву фундатары і мясцовыя жыхары. Уклад у праваслаўную справу зрабіла і мясцовая сельская гаспадарка. Цяпер мяркуецца, што можна будзе правесці і аднаўленчыя работы ў вялікім храме, якому за 20 гадоў існавання патрэбна пэўная рэканструкцыя.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна ля вялікага Траецкага храма пабудавалі і асвяцілі яшчэ адзін, маленькі — у гонар Святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика