Святочны феерверк працягнецца 20 хвілін. 21.by

Святочны феерверк працягнецца 20 хвілін

31.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святочны феерверк ля стэлы "Мінск — горад-герой" 1 студзеня працягнецца 20 хвілін. Як паведаміў карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" дырэктар ТАА "Кальвін" Канстанцін Марозаў, шоу з яркімі спецэфектамі пачнецца ў 1.30 і завершыцца ў 1.50. У яго фанаграму ўключаны творы самых розных накірункаў — ад класікі да поп-музыкі. Традыцыйна на Новы год прагучыць і мелодыя гімна сталіцы, але ўжо ў новай апрацоўцы. Піратэхнічнае шоу з мноствам агнёў, музыкай і святлом абяцае быць не падобным на папярэднія. Для ўзмацнення візуальнага эфекту былі набыты зусім новыя феерверачныя вырабы, якія толькі нядаўна пачалі выкарыстоўваць у краінах Заходняй Еўропы.

Арганізатары святочнага шоу ўпэўнены: пры добрым надвор'і агні феерверку людзі змогуць бачыць нават за межамі Мінскай кальцавой аўтадарогі, а пры ясным небе — з самалётаў, якія пралятаюць над сталіцай.

Ігар ГОЛАД,

"Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святочны феерверк ля стэлы "Мінск — горад-герой" 1 студзеня працягнецца 20 хвілін. Як паведаміў карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" дырэктар ТАА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика