ГурТ Lіtеsоund будзе прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні-2012" у Баку
25.02.2012
—
Новости Общества
|
Адпаведнае рашэнне было прынята ўчора па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі з-за таго, што вынікі фіналу конкурсу "Еўрафэст" былі падтасаваны, перадае БЕЛТА. "Для мяне галоўнае тут: а) справядлівасць, б) Алёна (спявачка Алёна Ланская. — Заўвага БЕЛТА), якая незаслужана пацярпела. Падставілі чалавека, які, дарэчы прынёс нам перамогу на "Славянскім базары", дзе было няпроста і нялёгка, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — У Алёны Ланской трэба папрасіць афіцыйна прабачэння. Яна абсалютна пацярпелы ў гэтай сітуацыі чалавек. Яна ад душы выступала і імкнулася да гэтай перамогі. Але справядлівасць ёсць справядлівасць. Па тых крытэрыях, якія былі вызначаны, перамагла група Lіtеsоund, якая і павінна прадстаўляць нашу краіну". "Ёсць іншы варыянт: мы можам гэты конкурс перакрэсліць і паўтарыць. Але, я думаю, гэтага рабіць у існуючай сітуацыі не трэба. Гэта маладыя людзі, яны перамаглі, яны і павінны прадстаўляць нашу краіну. Дамоўцеся з імі", — дадаў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама канстатаваў: "Сумна, вядома, што нам даводзіцца на ўзроўні Прэзідэнта займацца такімі пытаннямі. Але пытанне якраз не заключаецца ў тым, каб займацца нейкімі еўрафэстамі або нават конкурсам "Еўрабачанне". Пытанне, якое выносіцца на ўзровень Прэзідэнта, зусім у іншым — пытанне ў справядлівасці". "Я думаю, прысутным тут няма неабходнасці тлумачыць, што асновай усёй маёй палітыкі з'яўляецца пытанне справядлівасці. Гэта галоўнае, што прэваліруе над усімі прынцыповымі крытэрыямі дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, грамадзян нашай краіны, чыноўнікаў і гэтак далей", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў: "Мы заявілі аб тым, што будзем удзельнічаць у "Еўрабачанні". Гэта было зроблена даўно. І дрэнна-добра, у дзіцячым — лепш, у дарослым, можна сказаць, ніяк, але вынікі нейкія былі. І пытанне, можа, тут не столькі ў тым, хоць гэта важна, каб перамагчы. Пытанне ў тым, што ёсць такая краіна Беларусь, цывілізаваная краіна, цэнтр Еўропы, якая прымае ўдзел у такіх міжнародных форумах". «Эмоцыі проста перапаўняюць, — прызнаецца саліст гурта «Lіtesound» Дзмітрый Каракін. — Мы вельмі спадзяваліся і верылі ў справядлівасць. Зараз у мяне стан паўсну, паўшоку. Мы сёння амаль не спалі, было дзіўнае пачуццё — прадчуванне. Гэта зрабілі мы — усе разам. Тое, што адбылося, — цуд». Саліст «Lіtesound» выказаў падзяку Прэзідэнту. Паводле яго слоў, тое, што ў сітуацыі разабраліся, — найперш заслуга кіраўніка дзяржавы. Усе падрабязнасці — у наступным нумары. Ілья ЛАПАТО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведнае рашэнне было прынята ўчора па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі з-за таго, што вынікі фіналу конкурсу "Еўрафэст" былі падтасаваны, перадае... |
|