"Не разышліся" маршрутка і "БМВ"
07.03.2012
—
Новости Общества
|
У сталіцы на вуліцы Асаналіева маршрутнае таксі сутыкнулася з легкавым аўтамабілем "БМВ-525". У выніку ДТЗ пацярпелі шэсць чалавек, у тым ліку дзіця. 30-гадовая пасажырка маршруткі была шпіталізавана з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені, адкрытым пераломам касцей левай галёнкі і закрытым пераломам касцей правай галёнкі. У 5-гадовай дзяўчынкі закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені. Такая ж траўма, а таксама адкрыты пералом касцей абедзвюх галёнак — у пенсіянеркі. 40-гадовы кіроўца маршруткі шпіталізаваны з дыягназам "закрытая траўма органаў брушной поласці". У 29-гадовага вадзіцеля легкавіка зафіксавана алкагольнае ап'яненне. Гэтак жа як і ў 35-гадовага пасажыра "БМВ". Апошні таксама атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені, скальпіраваную траўму галавы. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталіцы на вуліцы Асаналіева маршрутнае таксі сутыкнулася з легкавым аўтамабілем "БМВ-525". У выніку ДТЗ пацярпелі шэсць чалавек, у тым ліку дзіця.
|
|