Моцнай паводкі сёлета не будзе. 21.by

Моцнай паводкі сёлета не будзе

21.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не вельмі хуткае павелічэнне сярэднясутачных тэмператур і адсутнасць сур'ёзных ападкаў спрыяе сёлета спакойнаму развіццю веснавой паводкі, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела гідралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Марына Нагібіна.

На большасці рэк краіны цяпер назіраецца рост узроўню вады з сутачнай інтэнсіўнасцю ад 1 да 50 сантыметраў.

У мінулыя суткі крыгалом назіраўся на рацэ Прыпяць у раёне Петрыкава і Нароўлі, на рацэ Вілія каля вёскі Міхалішкі. Ледастаў таўшчынёй да 42 см захоўваецца яшчэ на Заходняй Дзвіне, Дняпры, Сожы і Бярэзіне на ўчастку Беразіно — Светлагорск. Нязначна выйшла вада на пойму на рэках Нёман (каля вёскі Беліца), на Віліі (в. Сцешыца), Бярэзіне (г. Беразіно і г. Светлагорск), Свіслачы (в. Церабуты), Прыпяці (в. Чэрнічы), Стыр (в. Лапаціна), Случ (в. Ленін) і на Пцічы каля вёскі Лучыцы.

У бліжэйшыя дні рост узроўню вады па рэках захаваецца і павялічыцца яго інтэнсіўнасць. У сувязі з гэтым на рацэ Сож каля г. Слаўгарад вада выйдзе на пойму.

Спецыялісты прагназуюць, што сёлета максімальны ўзровень вады падчас веснавой паводкі будзе блізкі да сярэдніх шматгадовых паказчыкаў і нават ніжэйшы за іх прыкладна на 20—140 сантыметраў.

Сяргей ПАЛІНІН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не вельмі хуткае павелічэнне сярэднясутачных тэмператур і адсутнасць сур'ёзных ападкаў спрыяе сёлета спакойнаму развіццю веснавой паводкі, паведаміла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика