Усе цырульні — на адным маніторы
21.03.2012
—
Новости Общества
|
А "падпольных" аўтамеханікаў высачаць па спажыванні электрычнасці Адзіная электронная сістэма дыслакацыі аб'ектаў бытавога абслугоўвання можа з'явіцца ў Беларусі. Пра гэта паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў бытавога абслугоўвання. Пакуль што пытанне знаходзіцца ў распрацоўцы: — Было б вельмі зручна, каб адзін рэсурс змог аб'яднаць у сабе інфармацыю пра ўсе цырульні, майстэрні і іншыя аб'екты бытавога абслугоўвання ў Беларусі. Гэта спатрэбіцца і органам, што кантралююць працу гэтых аб'ектаў, і спажыўцам, і прадпрымальнікам, якія збіраюцца адкрыць бізнэс, — лічыць Ірына Наркевіч. Сёння, па ацэнках спецыялістаў, каля 15 тысяч суб'ектаў гаспадарання ў Беларусі працуюць у сферы бытавога абслугоўвання. Пасля паслуг ЖКГ і паслуг па рамонце памяшканняў бытавое абслугоўванне знаходзіцца на трэцім месцы па запатрабаванасці. За мінулы год аб'ём бытавых паслуг у грашовым эквіваленце склаў 3,4 трыльёна рублёў. Найбольш патрэбныя сёння ў сферы бытавога абслугоўвання прафесіі — фотамайстар, цырульнік і работнік СТА. Паслуга станцый тэхнічнага абслугоўвання сёння адна з самых папулярных. У прыватнасці, леташняя актыўнасць беларусаў па пакупцы машын надта паспрыяла росту яе запатрабаванасці. Міністэрства гандлю на такую тэндэнцыю рэагуе ўдасканаленнем нарматыўнай базы па працы СТА і распрацоўкай новых стандартаў па абслугоўванні транспартных сродкаў. У прыватнасці, каб рамантаваць аўтамабілі пэўнай маркі, неабавязкова быць прадстаўніком іх дылераў. Дастаткова мець у сваім СТА кваліфікаваных супрацоўнікаў і спецыяльнае абсталяванне, і можна аказваць паслугі па рамонце любых аўто. Афіцыйна ў Беларусі існуе прыкладна 6431 станцыя тэхнічнага абслугоўвання, але на самой справе іх значна больш. У хуткім часе плануецца праводзіць рэйды па неафіцыйных СТА сумесна з супрацоўнікамі міліцыі, а таксама сачыць, колькі электрычнасці спажываюць уладальнікі гаражоў. Звесткі пра гэта запросяць у Міністэрстве энергетыкі. Ганна ГАРУСТОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А "падпольных" аўтамеханікаў высачаць па спажыванні электрычнасці Адзіная электронная сістэма дыслакацыі аб'ектаў бытавога абслугоўвання можа з'явіцца... |
|