Хочам лічбавы тэлевізар, але не можам знайсці. 21.by

Хочам лічбавы тэлевізар, але не можам знайсці

21.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нумары "Звязды" ад 2 сакавіка 2012 года быў змешчаны матэрыял "17 ліпеня 2015 года ўключыш тэлевізар... і нічога там не ўбачыш", нагодай для напісання якога стала прэс-канферэнцыя ў Нацыянальным прэс-цэнтры "Развіццё лічбавага тэлебачання ў Рэспубліцы Беларусь". Адна з чытачак газеты (прадставілася Алай Жукавай) пасля публікацыі даслала ў рэдакцыю праз сайт газеты паведамленне: "У нумары за 2 сакавіка ёсць артыкул аб пераходзе на лічбавае тэлебачанне, у якім напісана, што людзі мала купляюць тэлевізараў, здольных прымаць "лічбу". А я хачу сказаць наступнае: перад Новым годам захацелі купіць сабе новы тэлевізар, а стары адправіць на кухню, але ва ўнівермагу г. п. Ушачы не было ніводнай мадэлі з усталяваным лічбавым цюнерам. Давялося браць просты, а цяпер прыйдзецца яшчэ плаціць і за прыстаўку. А вы кажаце — не хочуць браць. Хочам, але няма чаго!!!"

"Звязда" звярнулася па тлумачэнні спачатку ў Міністэрства прамысловасці, чый прадстаўнік быў на той прэс-канферэнцыі. Там сказалі, што ў сітуацыі, хутчэй за ўсё, вінаваты менавіта той універмаг, і параілі звярнуцца ў Міністэрства гандлю. Аляксандр Шпакоўскі, начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю, які таксама прысутнічаў у прэс-цэнтры, па просьбе "Звязды" звязаўся з аддзелам эканомікі Ушацкага райвыканкама. "Кажуць, што не магло такога быць. Там, можа, і не вялікі выбар, але хоць адна мадэль тэлевізара, здольнага прымаць "лічбу", павінна была знайсціся. Акрамя таго, у іх ёсць паслуга, згодна з якой можна было б заказаць патрэбны тавар. Вы ж разумееце, што попыт там невялікі — краме нявыгадна шмат закупляць", — расказаў потым Аляксандр Шпакоўскі. А таксама ён нагадаў, што з 1 студзеня 2013 года прадаваць тэлевізары, якія не могуць прымаць лічбавы сігнал, будзе забаронена.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары "Звязды" ад 2 сакавіка 2012 года быў змешчаны матэрыял "17 ліпеня 2015 года ўключыш тэлевізар... і нічога там не ўбачыш", нагодай для напісання якога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика