Справа — у трубе? Якую зацэментавалі
27.03.2012
—
Новости Общества
|
Двухкватэрны дом, што стаіць на ўскрайку вёскі Лебядзінец Мінскага раёна, увесну штогод падтоплівае: вада з суседняга саўгаснага поля сыходзіць з яго звыклым для сябе рэчышчам. Жыхары дома лічаць, што абараніць падворак дапамагла б абводная канава, аднак ніяк не могуць дабіцца, каб яе не тое што пракапалі, а нават разабрацца ў тым, хто ж яе павінен зрабіць. У Лугаслабадскім выканкаме пра згаданую сітуацыю добра ведаюць. Старшыня Марына Анісковіч адразу назвала яе заблытанай. — На віноўніка нават падавалі ў суд, аднак той туды не з'яўляўся. І ў выніку суд адхіліў усе прэтэнзіі, паколькі выйшлі тэрміны прыцягнення грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці. Зараз у сітуацыі спрабуем разабрацца наноў, — распавяла ў тэлефоннай гутарцы Марына Станіславаўна. Калі коратка, дык праблема быццам бы ў наступным. Грамадзянін будуе дом, адпаведна, агарадзіў участак капітальным плотам. І адначасова "прыхапіў" кавалак тэрыторыі побач, на якім пад дарогай ляжыць труба для сцёку талых вод. І трубу тую... зацэментаваў. — Гэты чалавек сцвярджае, што ніякай лішняй тэрыторыі не захопліваў, кажа, што гэта сельскі Савет яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў у нечым памыліўся. Каб пацвердзіць або абвергнуць факт самавольнага захопу зямлі, трэба дакладныя замеры тэрыторыі. Іх павінен выканаць "Белгіпразем". Замову на замеры мы ўжо зрабілі, а калі яны будуць гатовы — залежыць не ад нас, — расказала далей Марына Анісковіч. Праўда, далей яна прызнае: калі пацвердзіцца, што грамадзянін нічога не парушыў, праблему давядзецца вырашаць з іншага боку. Толькі вось як, задаецца сама пытаннем старшыня сельвыканкама. "Колькі часу таму як варыянт разглядалася магчымасць зрабіць абводную канаву — збоку — праз палеткі сельскагаспадарчага прадпрыемства. Аднак асаблівасці рэльефу не дазваляюць таго зрабіць: справа і злева ўзвышшы, а якраз паміж імі — вёска..." Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двухкватэрны дом, што стаіць на ўскрайку вёскі Лебядзінец Мінскага раёна, увесну штогод падтоплівае: вада з суседняга саўгаснага поля сыходзіць з яго звыклым для...
|
|