Навука веры і вера ў навуку

29.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гуманітарыі чакаюць ад Царквы падтрымкі, а Царква ад дзяржавы — прызнання багаслоўскіх вучоных ступеняў

У Нацыянальнай акадэміі навук адбылося абмеркаванне супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Беларускай праваслаўнай царквой.

Працягам грамадскай дыскусіі вакол ролі гуманітарнай сферы ў развіцці навукі назваў гэтую сустрэчу намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Уладзімір ЛАМЕКА.

— Гуманітарныя навукі ніяк не павінны адставаць ад прыродазнаўчых, а можа — ісці наперадзе, — сказаў ён. — І я думаю, адзін з аспектаў гэтай гаворкі — супрацоўніцтва вучоных з Царквой. Таму што, як напісана ў Асновах сацыяльнай канцэпцыі Праваслаўнай царквы, "навуковыя веды без духоўнага вопыту не з'яўляюцца яшчэ паўнатою ведання". Гэта — абсалютна дакладна.

Пра матывацыю веры і меркаванне розуму як дзве вельмі важныя мэтавыя ідэі чалавечага жыцця казаў у сваім дакладзе і Мітрапаліт ФІЛАРЭТ.

— Глыбока ўпэўнены, што хрысціянства і навука не варожыя адно аднаму, — сказаў архірэй. — Сапраўдная вера не супярэчыць інтэлекту, а дапаўняе і адухаўляе яго. Стэрэатып пра тое, што навука выключае веру ў Бога, сёння ўжо практычна вычарпаў сябе.

Экзарх звярнуў увагу на тое, што роднасць навукі і рэлігіі павінна раскрывацца ў сферы сацыяльных праграм. Падобная ўзаемасувязь рэалізуецца і ў супрацоўніцтве паміж Царквой і дзяржавай, дзе адна з граняў — узаемадзеянне Царквы з інстытутамі адукацыі і навукі.

— Сёння ніхто сур'ёзна не кажа пра анахранічнасць рэлігійнай свядомасці, ніхто не прыніжае ролю праваслаўя ў духоўным развіцці краіны, — пагадзіўся з Экзархам дырэктар Інстытута філасофіі Анатоль ЛАЗАРЭВІЧ. — Разам з тым усё часцей гучыць думка пра непатрэбнасць гуманітарнага складніка ў адукацыі. Калі пайсці па гэтым шляху, наступствы могуць быць катастрафічнымі... Гуманітарныя веды неаднаразова абаранялі Царкву, сёння надышоў час, каб сама Царква, выкарыстоўваючы свой грамадскі аўтарытэт, выступіла ў абарону гуманітарнай навукі.

Вучонага падтрымаў настаяцель Свята-Мікольскага храма ў пасёлку Сокал протаіерэй Сергій КОМЛІК.

"Скарачэнне гуманітарнага складніка ў адукацыі, якое мы ўжо назіраем, карэгіруе з пагрозай дзяржбяспецы, — нагадаў ён. — Грамадства без гуманітарнай адукацыі становіцца негарманічным, перастае бачыць прыгажосць, а без гэтага магчыма з'яўленне нестабільнасці".

На каардынацыйнай радзе была агучана думка пра тое, што зневажальнае стаўленне да гуманітарнай навукі абумоўлена і тым, што дагэтуль у Беларусі няма дзяржаўнага прызнання тэалагічных навуковых ступеняў.

— Гэта не спосаб Царкве самавызначыцца: Царкве такое "самавызначэнне" не патрэбна, — заўважыў першы намеснік старшыні Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірылы Рыгор ДАЎГЯЛА. — Гаворка ідзе пра тое, каб дапамагчы грамадству дабудаваць піраміду гуманітарнага адукацыйнага канструкта. Вышэйшыя духоўныя школы ў Беларусі ёсць, але што рабіць іх выпускнікам? Для іх застаецца адно выйсце — дарога на Усход або на Захад, дзе тэалогія прызнаная.

Чаму прызнанне навуковых тэалагічных і багаслоўскіх ступеняў — надзвычай актуальнае пытанне не толькі для выпускнікоў духоўных школ, але і для ўсяго беларускага грамадства, патлумачыў "Звяздзе" архіепіскап Віцебскі і Аршанскі ДЗІМІТРЫЙ.

— Зараз у Віцебску адкрыта духоўная семінарыя, 200-годдзе якой мы адзначылі б у 2006 годзе, калі б яе не закрылі ў 1917-м, — сказаў уладыка. — Безумоўна, працы ёсць вельмі цікавыя, і цікавыя па шматлікіх кірунках. Я разумею, што ёсць рэчы па-за кампетэнцыяй беларускіх вучоных, гэта тое, што тычыцца менавіта багаслоўя, але ў нас ёсць і гістарычныя тэмы, і маральныя, і тыя, што тычацца духоўнага здароўя, яны маглі б прынесці практычную дапамогу людзям.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

Про гарні зачіски на випускний вечір 2012 читайте тут , а також дивіться їх фото.

 
 
 

РЕКЛАМА