Перасяліць — могуць. 21.by

Перасяліць — могуць

05.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наша сям'я жыве ў кватэры, пабудаванай па дагаворы долевага ўдзелу, і ў апошні час, з-за хваробы гаспадара, мае сур'ёзную запазычанасць па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі. Кажуць, калі мы не пагасім яе, нас могуць выселіць... Ці прадугледжана падобнае нашым заканадаўствам?

(С. С., г.Брэст)

У адпаведнасці з артыкулам 71 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, наймальнікі, якія ўхіляюцца без уважлівых прычын на працягу шасці месяцаў запар ад унясення платы за карыстанне жылым памяшканнем і камунальнымі паслугамі, могуць быць выселены па рашэнні суда з выдзяленнем жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцяў па агульнай плошчы менш чым займае на ўмовах раней заключанага дагавора найму.

Аднак дзеянне гэтай нормы не распаўсюджваецца на грамадзян, якія пражываюць ва ўласных жылых памяшканнях.

У нашым выпадку ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг (зацверджана пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2004 г. № 13), запазычанасць можа быць спагнана ў бясспрэчным парадку на падставе выканаўчых надпісаў натарыусаў і службовых асоб, якім у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дадзена права ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні. Выканаўчыя надпісы на спагнанне запазычанасці са спажыўцоў афармляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Віктар САВІЦКІ

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша сям'я жыве ў кватэры, пабудаванай па дагаворы долевага ўдзелу, і ў апошні час, з-за хваробы гаспадара, мае сур'ёзную запазычанасць па аплаце за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика