Лятаць ці не лятаць?. 21.by

Лятаць ці не лятаць?

07.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская і расійская авіяцыя ніяк не могуць знайсці агульную мову. Увечары 5 красавіка Нацыянальная авіякампанія "Белавія" атрымала ад Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі паведамленне аб тым, што на іх адрас прыйшло афіцыйнае пісьмо ад Мінтранса Расіі аб адозве раней атрыманых беларускай авіякампаніяй дазволаў на выкананне рэйсаў у рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Нагадаем, што гэта ўжо другі падобны канфлікт з расійскім бокам: раніцай 26 сакавіка ўжо спынялася паветраная камунікацыя паміж Мінскам і Масквой.

Тады расіяне хацелі, каб замест штодзённых чатырох рэйсаў паміж нашымі сталіцамі выконваліся пяць. Аднак "Белавія" лічыць такі крок нявыгадным. Цяпер жа нашай Нацыянальнай авіякампаніі забараняюць рэйсы ў Санкт-Пецярбург, Екацярынбург і Калінінград. Акрамя таго, ёсць яшчэ рэйсы ў Сочы і Новасібірск, якія павінны былі адкрыцца да летняга сезона. А пазначанае рашэнне расійскіх авіяцыйных улад цалкам спыняе паветраныя камунікацыі паміж Беларуссю і рэгіёнамі Расіі. Нацыянальная авіякампанія лічыць, што гэтае рашэнне неправамернае і парушае артыкул 4 пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі "Аб паветраных зносінах і супрацоўніцтве ў галіне паветранага транспарту" ад 12 снежня 1997 года. У ім акрэслена, што падобныя рашэнні могуць ажыццяўляцца толькі па выразна пазначаных сур'ёзных падставах. Такіх падстаў няма, таму "Белавія" збіраецца аспрэчыць гэтае рашэнне ў Гаспадарчым судзе АЭП і працягнуць выкананне рэйсаў.

Застаецца толькі спадзявацца, што ўсё вырашыцца раней. У панядзелак у Мінску паміж беларускім і расійскім бакамі павінны адбыцца перамовы наконт авіяцыйных непаразуменняў, аб якіх напярэдадні дамовіліся намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін і міністр транспарту Расіі Ігар Лявіцін.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская і расійская авіяцыя ніяк не могуць знайсці агульную мову. Увечары 5 красавіка Нацыянальная авіякампанія "Белавія" атрымала ад Дэпартамента па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика