Бомбу знайшлі!
12.04.2012
—
Новости Общества
|
Вучняў віцебскай сярэдняй школы нечакана вызвалілі ад заняткаў: непадалёку знайшлі бомбу. Раніцай пры правядзенні земляных работ будаўнікі знайшлі прадмет, падобны на авіяцыйную бомбу. Гэта адбылося на пляцоўцы, дзе ўзводзяць шматкватэрны жылы дом, — на скрыжаванні праспекта Чарняхоўскага і вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Выклікалі міліцыю, сапёраў. Апошнія высветлілі, што, сапраўды, знойдзена авіябомба вагой да 40 кілаграмаў. На адлегласці прыкладна двухсот метраў ад месца знаходкі размешчаны корпус сярэдняй школы № 40, у якой вучацца больш за 310 дзяцей. Міліцыянеры і пажарныя эвакуіравалі школьнікаў. 230 чалавек былі адпушчаны дадому, а каля 90 прадоўжылі заняткі ў суседнім корпусе школы. Зразумела, пакінулі небяспечнае месца і будаўнікі — больш за пяцьдзясят рабочых і спецыялістаў. Ужо праз дзве гадзіны пасля таго, як знайшлі бомбу, група размініравання вывезла яе для далейшага знішчэння. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучняў віцебскай сярэдняй школы нечакана вызвалілі ад заняткаў: непадалёку знайшлі бомбу.
|
|