У Бабруйску русіфікавалі тралейбусы
23.04.2012 14:20
—
Новости Общества
|
У Бабруйску русіфікавалі тралейбусы Наша НіваНепрыемным расчараваннем для неабыякавых бабруйчан зрабіліся паездкі ў тралейбусах.
Пры гэтым тралейбусы ў слаўным горадзе, як і раней, ходзяць спраўна, бабруйскія тралейбуснікі заўсёды дэманстравалі добрую працу, годны ўзровень абслугоўвання, ці не самы лепшы ў краіне. Аднак ужо пару тыдняў інфармацыя ў тралейбусах абвяшчаецца па-руску. З моманту ўкаранення абвяшчэння прыпынкаў радыёінфарматарам некалькі гадоў таму, тралейбусы самага, бадай, русіфікаванага горада Беларусі "размаўлялі па-беларуску". І вось, да Вялікадня бабруйчане атрымалі "падарунак", відавочна звязаны з радзькоўскімі цыркулярамі. Пры гэтым, страчана не толькі мова, але і спецыфічны бабруйскі каларыт, любоўна ўкладзены ў абвесткі мінулай, беларускай, рэдакцыі. Уздымала настрой, паляпшала паездку, калі чуў такія фразы, з’інтанаваныя не без гумару, прыязні, невядомай жанчынай з прыемным голасам — "Сумленне — лепшы кантралёр", "Павага — лепшы падарунак" ці абсалютна бабруйскае, з дасціпнасцю і пазітыўнай прэзумпцыяй: "Каб пазбегнуць непрыемнай сустрэчы з кантралёрам, праверце, ці не запамятавалі вы аплаціць праезд". Зараз усё суха, без лірычных адхіленняў, не вельмі пастаўленым голасам без аніякага ўяўлення пра культуру маўлення і на "опшчапанятнам". І гэта таксама цалкам па-бабруйску, на жаль… Чарга за аўтобусамі, відаць… Час закідаць бабруйскіх транспартнікаў і ўлады скаргамі. УКПП "Бабруйскае тралейбуснае ўпраўленне" 213822 г. Бабруйск, Мінская шаша, 144 Тэл. (0225) 43 44 30 , 43-23-16. Факс (0225) 43 44 40 btu@tut.by Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=72330 |
|