Пенсіі з мая павялічацца. 21.by

Пенсіі з мая павялічацца

28.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як заявіла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Мінпрацы і сацабароны Беларусі Ларыса ЯШКОВА, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2012 г. № 35 "Аб павышэнні пенсій", з 1 мая гэтага года будзе праведзены пераразлік працоўных пенсій, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за першы квартал бягучага года. Паводле звестак Белстата, сярэдняя заработная плата склала 3 006 088 рублёў, што на 18,2% вышэй за паказчык, які ўжываўся пры пераразліку працоўных пенсій у лютым гэтага года. У выніку працоўныя пенсіі, пры вылічэнні памеру якіх не ўжываецца бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ), павялічацца на 18,2%.

Таксама ў маі будуць пераразлічаны мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам, старэйшым за 75 гадоў у сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. БПМ у цэнах сакавіка 2012 года складаў 743 020 руб., што на 5,1% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года. Адпаведна, сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні павялічацца на 5,1%.

З улікам новай велічыні БПМ памеры даплаты да пенсій непрацуючых пенсіянераў з мая складуць:

для асоб, якія дасягнулі ўзросту 75 гадоў, — 139,3 тыс. руб. (75% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце),

для асоб, якія дасягнулі ўзросту 80 гадоў — Br185, 8 тыс. руб. (100% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце).

У цэлым сярэдняя пенсія па ўзросце, паводле ацэнкі, павялічыцца на 16,9% і складзе 1 467 500 руб.

Фінансаванне расходаў на павелічэнне пенсій будзе ажыццяўляцца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Святлана БУСЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як заявіла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Мінпрацы і сацабароны Беларусі Ларыса ЯШКОВА,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика