Геапалітычны агляд тыдня. 21.by

Геапалітычны агляд тыдня

28.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адна з найбольш цікавых навін тыдня звязана з нарастаючай канкурэнцыяй ЗША і Кітая за ўладу ў свеце. Як стала вядома, ЗША стварылі новае разведвальнае агенцтва для ўзмацнення амерыканскай разведкі ў Іране і Кітаі. Пры гэтым, вядома, асноўнай мэтай новага разведвальнага агенцтва з'яўляецца Кітай.

Амерыканцам не пазайздросціш. У іх хранічны недахоп спецыялістаў па Кітаі, з рэлевантным веданнем кітайскай мовы і культуры, асаблівасцяў цяперашняга эканамічнага курсу краіны, разуменнем стратэгіі і тактыкі экспансіі Кітая. У кітайцаў, у адрозненне ад ЗША, спецыялістаў па Злучаных Штатах, якія дэталёва разбіраюцца ва ўсіх нюансах амерыканскіх рэалій, звышдастаткова. Акрамя гэтага, у іх распараджэнні таксама шматмільённая кітайская дыяспара на тэрыторыі ЗША, якая забяспечвае кітайскі ўрад усёй неабходнай інфармацыяй. З гэтым і звязана стварэнне новага разведвальнага агенцтва: амерыканскі ўрад спрабуе пераадолець дэфіцыт у разведвальнай інфармацыі аб магутным кітайскім канкурэнце. Паралельна будзе збірацца інфармацыя аб важных саюзніках Кітая — ад Ірана да КНДР.

Узрастае ўзровень антыізраільскай кансалідацыі найбуйнейшых краін з ісламскім насельніцтвам, якія раней выступалі звёнамі амерыканскай палітыкі па падтрымцы Ізраіля. Сенсацыяй тыдня стаў разрыў Егіптам у аднабаковым парадку дамовы з Ізраілем аб пастаўках прыроднага газу. Пастаўкі егіпецкага газу ў Ізраіль працягваліся больш як 30 гадоў і вельмі важныя для зладжанай працы энергасістэмы краіны. Нагадаем, што пасля егіпецкай рэвалюцыі падрывы трубаправода па-антыізраільску настроенымі грамадзянамі Егіпта настолькі пачасціліся, што сталі будзённасцю. Відавочна, што разрыў дагавора адлюстроўвае новы кірунак знешняй палітыкі Егіпта — замест падтрымкі ЗША ў абароне Ізраіля, Егіпет можа трансфармавацца ў адну з пагроз для нацыянальнай бяспекі ізраільцян. На гэтым фоне паведамленне аб тым, што Турцыя заблакіруе ўдзел Ізраіля ў чыкагскім саміце НАТА 20 і 21 мая, выглядае другім сур'ёзным папярэджаннем. Турцыя, як член НАТА, у тэорыі павінна падтрымліваць амерыканскіх саюзнікаў, наадварот, паслядоўна дыстанцуецца па гэтым аспекце ад ЗША. Калі ўлічыць, што астатнія буйныя краіны з мусульманскім насельніцтвам ніколі і не ўтойвалі сур'ёзных антыізраільскіх настрояў, знешнепалітычнае становішча для Ізраіля сур'ёзна ўскладняецца. Гэта можа быць адной з прычын таго, што ваенная акцыя супраць атамных аб'ектаў Ірана з боку Ізраіля, якая шырока абмяркоўваецца, так і не ажыццяўляецца. У цяперашняй сітуацыі Ізраілю не хапала яшчэ атакаваць адну з краін ісламу, каб непрыязная пазіцыя краін з ісламскім насельніцтвам стала адкрыта варожай.

Нядзельныя прэзідэнцкія выбары ў Францыі не сталі сенсацыяй. Як і прадказвалі сацыёлагі, дзейны прэзідэнт у першым туры крыху саступіў асноўнаму канкурэнту ад сацыялістаў Франсуа Аланду. У другім раўндзе паміж імі адбудзецца вырашальная схватка. У чым жа прычына нізкай папулярнасці прэзідэнта Сарказі, за якога прагаласавала толькі крыху больш за чвэрць выбаршчыкаў? Вядома, у краіне ёсць сур'ёзныя праблемы з эканомікай і высокім узроўнем беспрацоўя, якія б'юць па рэйтынгу дзейнага прэзідэнта і выклікаюць жаданне галасаваць за яго канкурэнтаў. Але не варта забываць і пра вельмі сур'ёзную трансфармацыю ў знешняй палітыцы Францыі, да якой аказаўся не падрыхтаваным электарат. Сарказі вельмі цесна ўцягнуў Францыю ў НАТА, пры тым, што дамінуючыя ў НАТА амерыканцы, мякка кажучы, не вельмі папулярныя ў Францыі. За грубы ціск і ваенныя базы па ўсім свеце, ваенныя ўварванні. Больш за тое, летась Сарказі ўмудрыўся ўцягнуць Францыю ў ваенную аванцюру ў Лівіі пад флагам НАТА, што таксама дастаткова неадназначна ацэньваецца ў краіне. Даволі радыкальная і палітыка Сарказі на збліжэнне з Германіяй. Многія французы яшчэ памятаюць аб ініцыятывах Германіі па развязванні Першай і Другой сусветных войнаў і аб стратах французскага народа ў гэтых войнах. Нягледзячы на ўзросшы таваразварот і ўзаемныя інвестыцыі ў франка-германскіх адносінах, на бытавым узроўні паміж французамі і немцамі захоўваецца сур'ёзнае напружанне. Сарказі — занадта прагерманскі прэзідэнт, каб захаваць ранейшую папулярнасць. Тым больш што ў саюзе з Германіяй, Францыя не можа па сваім патэнцыяле іграць першую скрыпку. "Дык хто ж тады перамог у абедзвюх войнах, Францыя або Германія, — пытаюцца незадаволеныя абывацелі, — калі французскі прэзідэнт падтаквае канцлеру Германіі? І адпаведна галасуюць. І хоць Аланд па гэтых пытаннях можа аказацца другім Сарказі ў сваёй палітыцы, гэта яшчэ трэба будзе высветліць на практыцы. Сарказі ж названыя памылкі ўжо зрабіў.

Сяргей КІЗІМА, загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар палітычных навук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з найбольш цікавых навін тыдня звязана з нарастаючай канкурэнцыяй ЗША і Кітая за ўладу ў свеце. Як стала вядома, ЗША стварылі новае разведвальнае агенцтва для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика