Чым парадуе "Базар"?. 21.by

Чым парадуе "Базар"?

12.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21-ы міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 12 па 18 ліпеня, па колькасці "зорак" і насычанасці праграмы не будзе горшым, чым мінулы, юбілейны. У гэтым упэўнены ў дырэкцыі "базару". Пачынаючы з 18 мая, ужо можна будзе купіць білеты, у тым ліку, як і летась, праз інтэрнэт. Пакуль што галоўная інтрыга заключаецца ў тым, якім будзе... Дзень Беларусі. І гэта, бадай, упершыню. Традыцыйна да апошняга інтрыгавалі ў гэтым пытанні ўкраінцы. Своеасаблівай сенсацыяй можна лічыць тое, што сёлета дырэкцыя фестывалю вырашыла зарабіць на продажы сувенірных манет. Упершыню прадстаўнікі дырэкцыі будуць уважліва сачыць, каб тыя, хто гандлюе прадукцыяй з выявай брэнду фестывалю, рабілі гэта законна.

— Манеты колькасцю ўсяго 500 экзэмпляраў стануць яшчэ адной з крыніц папаўнення бюджэту фестывалю, — расказаў кіраўнік дырэкцыі фестывалю Радзівон Бас. — Манету можна будзе набыць толькі ў пунктах продажу білетаў дырэкцыі. Планаваная цана — 80 тысяч рублёў, або 10 долараў.

Паводле слоў спадара Баса, у канцэрце ў дзень адкрыцця фестывалю возьмуць удзел некалькі "зорак" сусветнай велічыні. Гэта Саманта Фокс і Крыс Норман з Вялікабрытаніі, Алясандра Сафіна з Італіі. Кампанію ім складзе цяпер ужо не менш вядомы Аляксандр Рыбак, а таксама "Буранаўскія бабулі" з Расіі, Ірына Алеграва, Валерыя, тэатр Андрэя Данілкі... Самыя танныя білеты на гэты "самы зорны" канцэрт каштуюць 460 тысяч рублёў, а самыя дарагія — 750 тысяч.

Калі летась напаўняльнасць у Летнім амфітэатры ў сярэднім складала 80 працэнтаў, дык сёлета арганізатары пастараюцца павялічыць гэты паказчык. Традыцыйна чакаюцца аншлагі на канцэртах "зорак" шансона, вельмі цяжка набыць білеты і на спектаклі тэатральнай праграмы фестывалю. Сёлета, дарэчы, апошняя будзе насычана зоркамі, як і раней.

— Гледачоў цікавяць медыйныя асобы, вядомыя акцёры, — кажа Радзівон Бас. — Сярод удзельнікаў "Тэатральных сустрэч" — Галіна Польскіх, Валянцін Смірніцкі, Аляксей Панін, Аляксандр Носік і іншыя вядомыя артысты. Традыцыйна пройдзе і кінапраграма "базару".

Сёлета міжнароднаму дзіцячаму конкурсу ў Віцебску спаўняецца 10 гадоў. Ужо агучылі яго інтрыгу: удзельнікі конкурсу трапяць у краіну гукаў і будуць знаходзіцца ў ёй увесь час, пакуль будзе доўжыцца конкурс. Запрасілі і былых пераможцаў, некаторыя з якіх сталі вядомымі спевакамі.

Што датычыцца дарослага конкурсу, сёлета яго журы ўзначаліць вядомы расійскі кампазітар Максім Дунаеўскі. Беларусь будзе прадстаўляць пераможца нацыянальнага адборачнага тура 23-гадовы Яўген Доліч.

Як заўсёды, падчас "базару" будзе працаваць Горад майстроў, у амфітэатры пройдуць і начныя канцэрты.

На жаль, традыцыйнымі застаюцца праблемы з месцамі ў гасцініцах і арганізацыяй харчавання для "зорак". Але ж улічваючы, што іх колькасць на "базары" не памяншаецца, значыць, галоўнае ўсё ж — гасцінны прыём.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21-ы міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 12 па 18 ліпеня, па колькасці "зорак" і насычанасці праграмы не будзе горшым,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика