Падчас візіту Пуціна ў аддзялленні банка на Маркса шукалі выбухоўку. 21.by

Падчас візіту Пуціна ў аддзялленні банка на Маркса шукалі выбухоўку

01.06.2012 13:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас візіту Пуціна ў аддзялленні банка на Маркса шукалі выбухоўку

           


Каля 11-й гадзіны у аддзяленні Беларусбанка па адрасе Карла Маркса, 8 супрацоўнікі заўважылі новую валізку без гаспадара. Яны адразу ж выклікалі міліцыю, якая ў сваю чаргу вырашыла звярнуцца па дапамогу сапёраў.

Ужо ў 11.20 участак вуліцы быў цалкам ачэплены - міліцыянты і людзі ў цывільным не прапускалі пешаходаў і транспарт, а таксама вывелі з установаў, кавярняў і крамаў усіх супрацоўнікаў і наведнікаў.

Еўрарадыё ўдалося паразмаўляць з супрацоўніцай банку, якая прысутнічала там у момант знаходжання валізкі. Жанчына расказала, што яе пакінуў мужчына, які спачатку паставіў валізку ля касы, пазней паставіў яе ля сцяны і сышоў.

Пасля кароткага абследавання валізкі сапёры вынеслі яе з памяшкання банку і падарвалі. У ёй, акрамя папер і дакументаў, нічога не аказалася.















 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для гэтага супрацоўнікі міліцыі цалкам перакрылі вуліцу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика