Спёка спадзе ў Беларусі да канца наступнага тыдня. 21.by

Спёка спадзе ў Беларусі да канца наступнага тыдня

06.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ў першыя дні ліпеня тэмпературны рэжым перавышае кліматычную норму ў сярэднім на 3-8 градусаў, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У бліжэйшыя выхадныя атмасферны ціск пачне патроху спадаць. З'явіцца больш аблокаў, і месцамі па краіне не выключаны кароткія навальнічныя дажджы рознай інтэнсіўнасці. У суботу і нядзелю, 7-8 ліпеня, тэмпература паветра ўначы чакаецца 14-21 градус, днём — 26-33 градусы. Па паўднёвым захадзе рэспублікі (Брэсцкая і Гродзенская вобласці) слупок тэрмометра дасягне адзнакі плюс 35.

Высокая тэмпература паветра будзе садзейнічаць прагрэву вады ў рэках і азёрах да 20-25 градусаў. Беларусы смела могуць планаваць правесці свае выхадныя на беразе вадаёмаў. Дарэчы, такая ж цёплая тэмпература вады адзначаецца на чарнаморскіх курортах.

Пачынаючы з панядзелка, з паўднёвага захаду Еўропы чакаецца перамяшчэнне атмасферных франтоў. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.  10 ліпеня характар надвор'я істотна не зменіцца. Тэмпературны рэжым па-ранейшаму будзе перавышаць кліматычную норму на 3-8 градусаў.

У сераду дажджоў стане менш, тэмпература паветра ўначы — 12-19 градусаў, днём — 22-27 градусаў. У чацвер і пятніцу надвор'е будзе вызначаць атлантычны цыклон. Як правіла, у летні час ён прыносіць прахалоду.

Кар. БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ў першыя дні ліпеня тэмпературны рэжым перавышае кліматычную норму ў сярэднім на 3-8 градусаў, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика