Навука ад Прафесара. 21.by

Навука ад Прафесара

24.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два трапныя ўдары Віталя Радзівонава дазволілі БАТЭ зарабіць перамогу (2:0) у хатнім матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў з ізраільскім "Хапаэлем".

На трыбунах "Дынама" вольных месцаў сапраўды хапала. Аднак і тыя 16 тысяч адданых прыхільнікаў барысаўчан, якія трапілі на матч, наўрад ці пашкадавалі, што правялі позні вечар на стадыёне. Напэўна, задаволеным застаўся і суддзя матча Ховард Уэб, афіцэр брытанскай паліцыі, які абслугоўваў фіналы апошняга чэмпіянату свету і Лігі чэмпіёнаў. Уэб у святле пражэктараў блішчаў сваёй вядомай на ўвесь свет лысінай і ўсміхаўся. Ён хоць і прадэманстраваў футбалістам 6 жоўтых і адну чырвоную картку, але правёў гульню выдатна, як мае быць. БАТЭ гэтым вечарам таксама быў на вышыні. Клуб нібы выпрастаўся, дзейнічаў лёгка. І ў атацы ўсё было зроблена на тым узроўні, пра які кажуць: амаль ідэальна. Не хапала толькі трапнасці. Вось гэта крыху і засмуціла. Чэмпіён згубіў столькі момантаў, колькі зрэдку наогул бывае ў матчах падобнага ўзроўню. Часам здавалася, што футбалісты наўпрост імкнуцца занесці мяч у вароты адважнага галкіпера Дані Амоса. Выратаваў усіх Віталь Радзівонаў па мянушцы Прафесар. Менавіта яго стрэлы прынеслі БАТЭ вікторыю ў даволі важным паядынку. Сказаць, што хлопцы Віктара Ганчарэнкі былі проста мацнейшыя за "Хапаэль" з Кір'ят- Шмоны, — значыць не сказаць нічога. Барысаўчане ў гульнявым складніку былі ў гэты дзень на дзве галавы вышэй за сваіх візаві. І толькі памылкі абаронцаў беларускай каманды дазвалялі зрэдку накаляць абстаноўку каля варот БАТЭ.

— Хочацца асобна адзначыць балельшчыкаў, якія сёння нас цудоўна падтрымлівалі, — прызнаўся на прэс-канферэнцыі Віктар Ганчарэнка, галоўны трэнер БАТЭ. — Мы стварылі шмат момантаў. Безумоўна, хацелася б, каб з рэалізацыяй было лепш. Мы арганізавалі шмат хуткіх атак, вострых перадач. А дакладных удараў нанеслі няшмат. Тым не менш, трэба адзначыць, што для раўнда плэй-оф лік 2:0 — даволі камфортны.

Коратка, змястоўна і зразумела. Спадзяёмся, што і матч у адказ для беларусаў будзе ўпэўненым — па ліку і па гульні.

Тарас ШЧЫРЫ.

Фота Настассі ХРАЛОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два трапныя ўдары Віталя Радзівонава дазволілі БАТЭ зарабіць перамогу (2:0) у хатнім матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў з ізраільскім "Хапаэлем". На трыбунах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика