Што для вас найлепшы адпачынак пасля працоўнага дня?. 21.by

Што для вас найлепшы адпачынак пасля працоўнага дня?

05.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юлія ХАДАРКЕВІЧ, метадыст кафедры журналістыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва:

— Напэўна, найлепшы адпачынак для мяне — гэта кніга і газета. Па жыцці я вельмі шмат чытаю, мяне цікавіць усё, што адбываецца ў свеце. Таму заўжды праглядаю прэсу розных кірункаў. Перавагу аддаю грамадска-палітычным выданням. Я стараюся не толькі быць у курсе падзей, але і аналізаваць іх, таму і выбіраю не электронныя сродкі масавай інфармацыі, а менавіта газеты. Бо з тэлеэкрана паток інфармацыі ідзе бесперапынна, ты паспяваеш толькі нешта ўлавіць, а газеты можна чытаць і перачытваць удумліва. Што датычыцца літаратуры, кнігі чытаю вельмі розныя. Ад класікі, якую люблю перачытваць, да дэтэктываў і нават філасофскай літаратуры. Вельмі люблю гістарычныя і асабліва ваенныя творы. Зараз я чытаю "Сагу аб Фарсайтах".

      Ганна НОВІК, прадавец крамы абутку АХІS, г. Мінск:

— Я люблю спакойны сямейны адпачынак. Экстрым — не для мяне. Калі прыязджаю пасля працы дадому, гляджу тэлевізар або фільмы ў інтэрнэце. Пераважна баўлю час са сваім маладым чалавекам. Часам, калі не вельмі стамляюся на працы, сустракаюся з сябрамі, наведваю кавярні і піцэрыі. Але гэта таксама патрабуе пэўнай аддачы энергіі, якая не заўсёды застаецца пасля працоўнага дня. Таму часцей за ўсё мне хочацца проста расслабіцца ў хатняй абстаноўцы з блізкімі людзьмі. Бо калі ўся сям'я дома, усе здаровыя і ва ўсіх усё добра — гэта для мяне вялікая радасць і найлепшы адпачынак.

      Эдуард ГРЫНЯВЕЦКІ, аператар цэху розліву піваварні Hеіnеkеn (Бабруйск):

— Лепшы адпачынак для мяне — гэта гарачая гарбата з лімонам і агляд навін за дзень за камп'ютарам ці на канапе перад тэлевізарам. Люблю паглядзець добрае кіно, асабліва старыя савецкія камедыі. Часам чытаю, мае любімыя кнігі — Біблія, творы Караткевіча, Сянкевіча, Барадуліна, Быкава, таксама падабаецца еўрапейская паэзія ХVІІ стагоддзя. Ну а калі выпадае некалькі выхадных запар, выпраўляюся ў вандроўкі, займаюся спортам, сустракаюся з сябрамі за куфлем піва. Вельмі люблю ездзіць па роднай Беларусі, знаёміцца з нашай культурнай спадчынай, захапляцца краявідамі. Гэта не толькі дапамагае расслабіцца пасля працы, але і натхняе. У нас сапраўды славутая гісторыя і шыкоўная прырода! Таксама хаджу на канцэрты, калі яны адбываюцца ў нашым горадзе, стараюся больш наведваць выступленні беларускамоўных выканаўцаў.

Дзіяна СЕРАДЗЮК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Напэўна, найлепшы адпачынак для мяне — гэта кніга і газета. Па жыцці я вельмі шмат чытаю, мяне цікавіць усё, што адбываецца ў свеце. Таму заўжды праглядаю прэсу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика