У Дзень закаханых у ЗАГСе павіншавалі бацькоў 1000-га немаўляці мінулага года. 21.by

У Дзень закаханых у ЗАГСе павіншавалі бацькоў 1000-га немаўляці мінулага года

14.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Шчасліўцамі сталі 29-гадовы Сяргей і 30-гадовая Паліна Барэйкі. Сваё другое дзіця яны назвалі Канстанцінам.

– Я ляжала ў радзільні, мяне выклікала загадчыца аддзялення і спытала: "Вы ў курсе, што вы 1000-я?" – распавядае маці Паліна. – Я разгубілася і нават не ведала, што і сказаць. Тэлефаную мужу і пытаюся, ці ў курсе ён, што мы 1000-я. І чую у адказ: "Ну, канешне!"

Бацькі рады, што віншуюць іх менавіта ў Дзень закаханых. Начальніца аддзела ЗАГС Маладзечанскага раёна Ніна Бажко таксама надае гэтаму асаблівае значэнне:

– Абралі 14 лютага, бо Дзень закаханых – гэта ўсё ж такі свята. Дзіця ўжо якраз падрасло, бо мы ж не праводзім рэгістрацыю адразу, як нараджаецца немаўлятка. Канстанцін нарадзіўся 6 лістапада.

Традыцыя віншаваць 1000-е немаўля існуе з 2005 года. Да гэтага цягам дзесяці гадоў яго ў Маладзечне папросту не было. Дарэчы, летась нарадзілася больш за 1600 дзяцей. І гэта амаль на 150 больш, чым у 2011 годзе. Атрымліваецца, што ў мінулым годзе нараджальнасць у Маладзечне перавысіла смяротнасць.

Сярод народжаных у лідарах хлопцы – 850 хлопчыкаў супраць 798 дзяўчынак. Яшчэ ёсць 27 сямей, якім у падарунак ад лёсу дасталася адразу двое дзяцей. Ёсць нават адна тройня.

Настасся РОЎДА.

Фота Настассі РОЎДЫ.

Чытайце на гэтую ж тэму:

У Мядзеле найпапулярнейшыя імёны за 2012 год - Анастасія, Максім і Уладзіслаў

На Вілейшчыне называлі дзяцей Спартаком і Міладай

У ЗАГСе цяпер можна і разводзіцца

Летась на Вілейшчыне заключана 357 шлюбаў

Не ўсе вясельныя традыцыі дазволеныя

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шчасліўцамі сталі 29-гадовы Сяргей і 30-гадовая Паліна Барэйкі. Сваё другое дзіця яны назвалі Канстанцінам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика