На падставе падзей паўстання 1863 года створана настольная гульня. 21.by

На падставе падзей паўстання 1863 года створана настольная гульня

25.02.2013 16:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Паўстанцы” — першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.




Гульня пабудаваная найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, па-майстэрску блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка. Гульня-мадэляванне паўстання 1863 года зробленая цалкам на беларускай мове, удзел могуць браць ад 6 да 20 чалавек.

Ініцыятыва стварэння гульні належыць маладому гарадзенскаму паэту і празаіку, выкладчыку рэжысуры абрадаў і святаў Антону Янкоўскаму і дызайнерцы Настассі Лукашковай.

Прэзентацыя гульні адбудзецца 28 лютага ў Гародні ў 18.00 у мастацкай галерэі “Крыга” і 2 сакавіка ў Мінску ў 18.00 у кнігарні “ЛогвінаЎ”.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Паўстанцы” - першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика