«Мая сям’я — часцінка Беларусі»
26.02.2013
—
Новости Общества
|
Калі пачынаеш даследаваць свае карані, разумееш: без мінулага няма будучыні Кожнаму цікава ведаць, кім былі яго продкі і які след яны пакінулі ў гісторыі. Вывучаць і даследаваць свой радавод сёння модна, прэстыжна і карысна... — Нярэдка даводзіцца чуць, што сучасная сям’я знаходзіцца ў крызісе, шлюбы не ў модзе, аднак такі погляд памылковы, — адзначае Антаніна Морава, сустаршыня грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын». — Больш правільна гаварыць, што сям’я, як і любы жывы арганізм, трансфарміруецца... — Жыццё паказвае, што сямейныя каштоўнасці зноў вяртаюцца на сваё пачэснае месца, людзі ўсведамляюць вартасць і важнасць бацькоўскага дома, роднага краю, малой і вялікай Радзімы, — заўважае Уладзімір Грозаў, старшыня праўлення Міжнароднага дабрачыннага фонду «Сям’я — Яднанне — Айчына», выканаўчы дырэктар выдавецтва Беларускай праваслаўнай царквы. Пацвярджэннем вышэйсказанага сталі вынікі незвычайнага конкурсу, які называўся «Любоў да Айчыны праз любоў да свайго роду» і доўжыўся на працягу года. Заснавальнікамі яго выступілі Міжнародны дабрачынны фонд «Сям’я — Яднанне — Айчына», грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» і ўстанова «Рэдакцыя часопіса «Алеся». — Без мінулага няма будучыні. Гэта разумееш, калі пачынаеш даследаваць свае карані, — гаворыць галоўны рэдактар часопіса Тамара Бунта. — Даследуеш і разумееш, што няма такога паняцця, як «чысты беларус»: у радаводзе кожнага з нас можна сустрэць рускіх альбо яўрэйскіх продкаў, украінца ці татарына... Пісьменнік і мецэнат Анатоль Стэцкевіч-Чэбаганаў, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», бадай, як ніхто іншы, ведае значнасць вывучэння мінулага. Яго літаратурна-гістарычны праект «Я сын ваш. Летапіс беларускай шляхты» атрымаў шырокую вядомасць у Беларусі і за яе межамі. Цяпер Анатоль Васільевіч мае намер стварыць фонд генеалагічных даследаванняў для дапамогі ўсім тым, хто цікавіцца сваімі каранямі. Па яго словах, фонд зможа аб’яднаць гісторыкаў, архівістаў, вучоных і будзе даваць кансультацыі ўсім жадаючым адшукаць звесткі пра жыццё сваіх продкаў. Заснавальнікі конкурсу былі здзіўлены актыўнасцю яго дарослых і юных удзельнікаў. На разгляд журы амаль штодзённа прыходзілі цікавыя матэрыялы — творчыя работы, сямейныя летапісы, успаміны бабуль і дзядуляў, запісаныя ўнукамі. І, канечне, дарагія сэрцу фотаздымкі... Школьнікі з задавальненнем дасылалі малюнкі для намінацыі «Наша дружная сям’я». І па ўсім было відаць, што дружная сям’я — сінонім шчаслівай. Пераможцамі конкурсу «Любоў да Айчыны праз любоў да свайго роду» ў намінацыі «Літаратурны конкурс «Мая сям’я — часцінка Беларусі» сталі вучаніца 11-га «А» класа гімназіі № 1 горада Наваполацка Яўгенія Курачова, мінчанка Ніна Сакалова і жыхарка Навасібірска Людміла Шчаслівенка. У намінацыі «Конкурс фотаздымкаў «Сям’я — пачатак усіх пачаткаў» першае месцы журы аддало Галіне Панкінай з вёскі Рэста Чавускага раёна. А ў намінацыі «Конкурс дзіцячых малюнкаў «Разам дружная сям’я» — Крысціне і Стэфаніі Сальнікавым з Наваполацка. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падведзены вынікі конкурсу, прысвечанага любові да Айчыны |
|