Праз Мядзельшчыну прайшоў аўтапрабег “Перамаглі разам-2013”. 21.by

Праз Мядзельшчыну прайшоў аўтапрабег “Перамаглі разам-2013”

07.05.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З 4 па 6 мая на Мядзельшчыне знаходзіліся ўдзельнікі аўтапрабегу “Перамаглі разам-2013”. Пабывалі яны ў вёсцы Нарач (Кабыльнік), агледзелі  мясцовыя славутасці, ўсклалі кветкі да абеліска ля возеры Нарач.

Аўтапрабег “Перамаглі разам-2013” прысвечаны 68-й гадавіне Перамогі. Праходзіць ён пры падтрымцы дабрачыннага фонду “Падтрымкі ветэранаў “Подзвіг”. Стартаваў аўтапрабег 3 мая з Санкт-Пецярбурга. У шлях рушылі  дзевяць аўтамабіляў. Маршрут акцыі праходзіць па месцах баёў і пралягае праз Пскоў, Полацк, Нарач, Ліду, Гродна, Брэст, Мір і Мінск. Агульная працягласць маршруту – каля 2700 кіламетраў.

У праграме прабегу – ускладанне кветак да мемарыялаў, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Асноўнай падзеяй стане ўдзел у святочных мерапрыемствах у Брэсцкай крэпасці.

Аддзел інфармацыі.

Фота carfactum.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 4 па 6 мая на Мядзельшчыне знаходзіліся ўдзельнікі аўтапрабегу “Перамаглі разам-2013”. Пабывалі яны ў вёсцы Нарач (Кабыльнік), агледзелі  мясцовыя славутасці,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика