Айцец Віктар: “Абраз Маці Божай Будслаўскай чакае кожнага”
04.07.2013
—
Новости Общества
|
Як і штогод, напачатку ліпеня вёска Будслаў стане месцам прыцягнення для тысяч і тысяч вернікаў. Тут 5 і 6 ліпеня пройдзе традыцыйны фэст – святкаванне ўрачыстасцей Маці Божай Будслаўскай. Сёлета фэст незвычайны – юбілейны. Пра яго адметнасці расказаў кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе айцец Віктар Бурлака: – Якая асаблівасць сёлетняга фэсту? – Сёлета адзначаем юбілей – 400-годдзе прысутнасці цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе. У Вялікі чацвер 1613 года абраз быў прынесены ў гэтае месца. – Колькі сёлета чакаеце пілігрымаў? – Дзякуючы таму, што было шмат паведамленняў у сродках масавай інфармацыі, то іх будзе больш, чым у мінулыя гады. А тады было каля трыццаці тысяч. – Адкуль самыя далейшыя пешыя пілігрымкі? – Напэўна, з Баранавічаў. – Дзе будуць размяшчацца пілігрымы? – Як і раней, у намётавым гарадку на тэрыторыі колішняга аэрадрома. – Пілігрымы сёлета сустрэнуць касцёл абноўленым? – Так, шмат чаго зроблена. Сёлета аднавілі ганак, зрабілі гідраізаляцыю падмурка, новую адмостку, адвод дажджавой вады. Яшчэ раней замянілі дах, вокны, адрамантавалі фасад касцёла – усё гэта з фінансавай падтрымкай Мінскага аблвыканкама. – Значыць, рамонт зроблены амаль цалкам? – Звонку так. – Адкуль прыедуць госці на свята? – Запрошаныя біскупы, святары з Украіны, Літвы, Румыніі, Балгарыі, іншых краін, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваныя ў Беларусі. – На фэст у Будслаў імкнуцца патрапіць не толькі каталікі, але і прадстаўнікі іншых канфесій… – Так. Наш касцёл адчынены для ўсіх, і абраз Маці Божай Будслаўскай чакае кожнага чалавека. – Асноўны момант урачыстасці, калі ён? – Гэта галоўная святая імша, якую ўзначаліць папскі легат, кардынал Жан-Луі Таран. Адбудзецца яна шостага ліпеня, а адзінаццатай гадзіне. – Айцец Віктар, а для вас што азначае будслаўскі фэст? – Гэта магчымасць кожнага чалавека прыйсці і дакрануцца да святыні Беларусі – да абраза Маці Божай Будслаўскай, якая 400 год збірае вернікаў на малітву. – Што можаце сказаць чытачам “Рэгіянальнай газеты” на развітанне? – Запрашаю ўсіх у Будслаў – тых, хто зможа прыйсці. А хто не зможа прыйсці цяпер – чакаем у іншы час. Будслаўская святыня заўсёды адчыненая... Алесь ВЫСОЦКІ. Фота img0.liveinternet.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як і штогод, напачатку ліпеня вёска Будслаў стане месцам прыцягнення для тысяч і тысяч вернікаў. |
|