Паспець усё і ўсюды. 21.by

Паспець усё і ўсюды

26.11.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Студэнт года-2013» — пра бацькоўскія хваляванні і словы-паразіты.

— Калі стала вядома, што перамагла я, хуценька пабегла ў грымёрку і патэлефанавала маме, — успамінае першыя хвіліны пасля падвядзення вынікаў конкурсу «Студэнт года-2013» Марыя ФІЛІМОНАВА (на здымку ў цэнтры), пяцікурсніца Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. — Мама расплакалася. З-за гэтай эмацыянальнасці я яе з сабой у Мінск і не ўзяла. Ведала, калі раптам дзесьці схіблю, яна адразу пачне за мяне турбавацца.

Сама ж Маша ў час мерапрыемства адчувала сябе ўпэўнена. Нават смялей, чым у тыя хвіліны, калі пару месяцаў таму сакратар універсітэцкай ячэйкі БРСМ прапанавала ёй удзельнічаць у абласным туры конкурсу.

Найбольш складаным з шасці этапаў для пераможцы было вуснае заданне.

— Ёсць у мяне праблема — словы-паразіты. Таму ў час выступлення баялася, каб якое-небудзь з іх раптам не ўсплыло, — гаворыць студэнтка. — Мая прамова была на тэму «Пачуцці любімых». І вось дзесьці на 20-й секундзе я кажу: «Для тых, хто нам сапраўды дарагі, мы павінны здзяйсняць подзвігі». А потым дадаю: «Ну рэальна ж». Але, напэўна, гэта атрымалася вельмі шчыра, і ніхто майго промаху не заўважыў.

Пакуль мы размаўляем, здаецца, што пазітыва, які зыходзіць ад Машы, хапіла б для таго, каб развесяліць дзясяткі людзей.

— На самай справе я даволі сур’ёзны чалавек, менавіта таму і выбрала для сябе спецыяльнасць «камерцыйная дзейнасць», — кажа пяцікурсніца. — Шмат чытаю. Зараз у тэатры, дзе я іграю, мы ставім спектакль «Дзіравы парасон». Там у мяне драматычная роля 17-гадовай дзяўчыны, якая імкнецца як мага хутчэй вырасці.

Дарэчы, вучыцца Марыя таксама добра.

— Думаю, калі ў будучым хочаш атрымаць высокааплатную працу, ва ўніверсітэце трэба старацца, — разважае Маша. — Да таго ж я не адношуся да ліку тых навучэнцаў, якія могуць сабе дазволіць не думаць пра стыпендыю. Гэтыя грошы — значная частка майго бюджэту.

У спісе ўменняў пяцікурсніцы яшчэ тры: яна кандыдат у майстры спорту па настольным тэнісе, удзельніца каманды КВЗ і рэп-выканаўца.

— Рэп чытаю з 16 гадоў. Для аднаго з конкурсаў «Студэнт года» нават спецыяльна напісала песню пра месца спорту ў жыцці чалавека.

— Калі ты ўсё паспяваеш? — рэзонна цікаўлюся я.

— Не ведаю, — усміхаецца дзяўчына. — Проста зараз, пакуль ты малады і ў цябе ёсць жаданне і сілы нешта рабіць, нельга сядзець на месцы. Бо ў 40 раптам падумаеш пра самыя шчаслівыя — студэнцкія — гады жыцця і зразумееш: згадаць няма чаго.

Фота: БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Студэнт года-2013»: Ёсць у мяне праблема — словы-паразіты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика