Бабруйскую журналістку хочуць прыцягнуць за акцыю, якую яна асвятляла. 21.by

Бабруйскую журналістку хочуць прыцягнуць за акцыю, якую яна асвятляла

12.03.2014 20:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 сакавіка журналістка "Бобруйского курьера" Марына Маўчанава асвятляла антываенны пікет. 11 сакавіка яна атрымала позву як асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

6 сакавіка 2014 года журналістка "Бобруйского курьера" Марына Маўчанава на заданне галоўнага рэдактара газеты скіравалася асвятляць пікет супраць вайны ва Украіне. Яго ладзілі ў Бабруйску мясцовыя актывісты, якія перад гэтым падавалі афіцыйную заяўку ў гарвыканкам.

Пікет быў малалюдным - з двух чалавек. Праходзіў ён мірна. Спачатку пікетоўцы трохі пастаялі з папяровай расцяжкай "Мы супраць вайны" ля стадыёна на вуліцы Урыцкага. Пазней прайшліся з ёй два кварталы па тратуары. На гэтым усё і скончылася. Але праз некалькі кварталаў аднаго з пікетоўцаў дагнала машына патрульна-паставой службы.

Міліцыянты папрасілі яго растлумачыць, што адбываецца, назваць сваё прозвішча. Актывіст паказаў плакат, патлумачыў, што нічога ўжо не адбываецца, і сышоў дадому, не назваўшы сябе. За гэтымі падзеямі назірала і фіксавала іх журналістка "Бобруйского курьера" Марына Маўчанава.

Увечары яна падрыхтавала матэрыял, які затым быў размешчаны ў "Бобруйском курьере".

А ў аўторак, 11 сакавіка, ёй патэлефанаваў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Бабруйскага гарвыканкама маёр міліцыі Сяргей Рудзько і запатрабаваў з'явіцца да яго для складання пратаколу.

Марына Маўчанава прапанавала выслаць ёй позву, што маёр Рудзько і зрабіў. У позве журналістка пазначаная як асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс; указаны артыкул Адміністрацыйнага кодэксу - 23.34 "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналістка асвятляла антываенны пікет. Затым атрымала позву як асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика