Навучэнцы з Маладзечна і Валожына сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу
17.03.2014
—
Новости Общества
|
Ад 28 лютага па 2 сакавіка праходзіў 28 рэспубліканскі конкурс прац даследчага характару навучэнцаў. У ім прынялі ўдзел школьнікі з Беларусі, а яшчэ госці з Расіі і Украіны, паведамляе абласны інстытут развіцця адукацыі. Сярод навучэнцаў Мінскай вобласці ў прызёрах аказаліся школьнікі з Маладзечна і Валожына. Па астраноміі Дыплом першай ступені заваявала Ілона Дарафей з Маладзечанскай спецыялізаванай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната №2 для дзяцей з парушэннямі зроку. Астатнія заваявалі Дыпломы другой ступені. Па хіміі яго атрымалі навучэнцы сярэдняй школы №2 Валожына Анастасія Стэльмах і Уладзіслаў Селятыцкі,па англійскай мове – Захар Бесараб з гімназіі №6 Маладзечна, па французскай мове – Марыя Машкарова з гімназіі №3 Маладзечна. Аддзел інфармацыі. Фота з сайта dribin.by
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 28 лютага па 2 сакавіка праходзіў 28 рэспубліканскі конкурс прац даследчага характару навучэнцаў.
|
|