У Маладзечне стартуюць бясплатныя моўныя курсы “Мова Нанова”. 21.by

У Маладзечне стартуюць бясплатныя моўныя курсы “Мова Нанова”

03.05.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На курсы ўваход вольны.

Ужо ў наступную сераду, 7 мая, Маладзечна далучаецца да найноўшага трэнду і распачынае бясплатныя публічныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова”.

Першыя заняткі 7 мая а 19.00 у “Лівіа” (гандлёвы цэнтр "Модуль", 4 паверх) правядуць стваральнікі мінскіх курсаў – Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

Далей выкладаць будуць маладзечанская журналістка (карэспандэнтка "РГ") Настасся Роўда і культурніцкі дзеяч з Мінска Алесь Мазанік.

Ужо на першай сустрэчы вы даведаецеся пра спрадвечна беларускую форму вашага імя, навучыцеся вышукваць ілжэсяброў перакладчыка ў мове, папрактыкуецеся ў прыгожым маўленні, пачуеце голас Янкі Купалы і паспаборнічаеце ў моўных вынаходніцтвах.

Курсы пачалі ў студзені гэтага года ў Мінску філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка. Раз на тыдзень заняткі збіраюць па 200-300 чалавек.

За гэты час курсы ўжо распачаліся ў іншых гарадах: Бабруйску, Баранавічах, Гродна, Нясвіжы, Брэсце і нават Кракаве.

Суполка курсаў у vk.com: vk.com/mova.maladecna

Суполка курсаў у facebook: facebook.com/mova.maladecna

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо ў наступную сераду, 7 мая, Маладзечна далучаецца да найноўшага трэнду і распачынае бясплатныя публічныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика