Княжацкі жэст
15.05.2014
—
Новости Общества
|
Рэліквіі Радзівілаў на паўгода вернуцца з Баварыі ў Мірскі замак З 16 мая ў музеі «Замкавы комплекс «Мір» адкрыецца выстава партрэтаў князёў Радзівілаў з калекцыі кн. Канстанціна Гагенлоэ. Унікальная калекцыя карцін і прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая належала колішнім гаспадарам Мірскага замка, была знойдзена спецыялістамі музея ў 2012 годзе ў час навуковых даследаванняў у Баварыі ў палацы Шылінгcфюрст. У канцы ХІХ стагоддзя ў Германію калекцыю перавезла кн. Марыя Гагенлоэ, нашчадак Радзівілаў па жаночай лініі. У цяперашні час партрэтамі валодае кн. Канстанцін Гагенлоэ, спадчыннік па бакавой лініі. Ён жыве ў Вене, па адукацыі інжынер. Князь спецыяльна прыляціць 16 мая з Баварыі на адкрыццё выставы. — Працэс арганізацыі выставы заняў амаль паўтара года, у ім было задзейнічана шмат прыватных асоб і арганізацый. Перш за ўсё я хачу па-дзякаваць супрацоўнікам Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Мюнхене і Інстытута імя Гётэ ў Мінску, якія прынялі самы актыўны ўдзел у праекце, і, вядома, кн. Гагенлоэ, дзякуючы яго добрай волі рэліквіі Радзівілаў няхай на час, але вернуцца ў Мірскі замак, — гаворыць дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» кандыдат гістарычных навук Вольга Папко. У экспазіцыі будзе прадстаўлена большая частка калекцыі кн. Гагенлоэ: два вялікія партрэты ў поўны рост і 16 твораў меншых памераў. Самая позняя праца датавана 1884 годам і належыць пэндзлю віленскага мастака Вікенція Слязінскага. Аўтарства астатніх работ невядома. Сярод герояў, намаляваных на партрэтах, — самыя значныя прадстаўнікі роду Радзівілаў, пачынаючы ад міфічнага продка Войшунда. У свой час калекцыя стваралася спецыяльна для адной вялікай параднай залы і зараз выдатна ўпісалася ў інтэр’еры Партрэтнай залы Мірскага замка. Тут яна і будзе дэманстравацца па 16 лістапада. На здымку: Вольга ПАПКО i кн. Канстанцiн Гагенлоэ з партрэтам Стэфанii Радзiвiл. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэліквіі Радзівілаў на паўгода вернуцца з Баварыі ў Мірскі замак
|
|