Стратэгія ўстойлівага развіцця Гродзеншчыны: прыярытэтаў няма, а праекты ўжо ёсць
23.10.2014 14:36
—
Новости Общества
|
"Много поваров в одной кухне"... а сістэмна займацца пытаннямі рэгіянальнага развіцця ў Беларусі няма каму. Так ахарактарызаваў сітуацыю з распрацоўкай стратэгіі ўстойлівага развіцця ў Беларусі эксперт праекта Джошуа Бадах. Па яго словах, у многіх краінах свету Стратэгія ўстойлівага развіцця з'яўляецца другім па важнасці дакументам пасля Канстытуцыі. Але ў Беларусі дагэтуль няма цэнтральнага каардынуючага органа, які займаўся б аналізам інфармацыі, распрацоўкай змен у заканадаўстве, забеспячэннем балансу паміж інтарэсамі грамадскага сектару, мясцовых уладаў і бізнесу ў працэсе распрацоўкі Стратэгіі.У час сустрэчы выявілася, што ўсе гэтыя хібы характэрныя і для Гродзеншчыны. Толькі ў кастрычніку грамадскасць горада пачала атрымліваць хоць якую інфармацыю пра тое, што ідзе праца па распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця вобласці. У выніку толькі пару грамадскіх арганізацый горада паспела падрыхтаваць свае прапановы да канцэпцыі Стратэгіі. Не эканомікай адзінайПрадстаўленыя ў час сустрэчы вытрымкі з аналізу патэнцыялу рэгіёну і магчымасцяў яго развіцця факусаваліся найперш на тым, што трэба зрабіць для развіцця эканомікі рэгіёну. Так, гучалі прапановы сфакусавацца на прыцягненні інавацыйных тэхналогій, стварэнні высокатэхналагічных вытворчасцей, будаўніцтве лагістычнай інфраструктуры, "прарыве" ў экспарце турыстычных, фінансавых, інфармацыйных паслуг.Кіраўнік грамадскага аб'яднання "Цэнтр "Трэці сектар" Вітаўт Руднік заўважыў, што сярод прыярытэтаў развіцця рэгіёна павінны быць і пытанні, звязаныя з паляпшэннем якасці жыцця канкрэтных груп насельніцтва. Напрыклад, да 2030 года ў вобласці кожны трэці жыхар будзе ў пенсійным узросце. Гэта патрабуе сур'ёзнага рэфармавання сістэм сацыяльнага забеспячэння, медыцынскага абслугоўвання, адукацыі і занятасці насельніцтва. У сувязі з гэтым эксперты арганізацыі прапанавалі зрабіць складовай часткай Стратэгіі устойлівага развіцця рэгіёна пілотную праграму Інтарэс аўдыторыі выклікала таксама канцэпцыя развіцця грамадзянскай супольнасці на Гродзеншчыне, прадстаўленая Вітаўтам Руднікам. Свае прапановы да канцэпцыі Стратэгіі агучылі таксама грамадскія аб'яднанні "ВелаГродна" і "ВІТ". Кошта пытання – 900 тысяч еўраПраца над чарнавым варыянтам абласной Стратэгіі ўстойлівага развіцця мае скончыцца да канца года. На яе дапрацоўку пойдзе ўвесь 2015 год. Але ўжо зараз кожная вобласць рыхтуе свае прапановы на фінансаванне пілотных праектаў, якія, па логіцы, павінны адпавядаць прапанаваным у чарнавым варыянце рэгіянальных канцэпцый прыярытэтам. Але з логікай пакуль у гэтым працэсе не ўсё добра і таму прыярытэтаў пакуль няма, а праекты ўжо ёсць...На запаветныя 900 тыс. еўра, адведзеныя на Гродзеншчыну, прэтэндуюць пакуль тры ідэі: распрацоўка канцэпцыі развіцця турызму альбо Яшчэ нядаўна самым рэальным прэтэндэнтам на еўрапейскія грошы лічыўся праект пабудовы пад Гродна элітнага гатэльнага комплексу, на базе якога можна было б займацца таксама іпатэрапіяй. Аднак запрошаная на рэалізацыю ідэі сума (2 млн еўра) моцна перавышае магчымасці праекта "Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь" і таму ідэя "не прайшла". Канчатковае рашэнне адносна таго, які пілотны праект ад вобласці будзе пададзены на фінансаванне, будзе прыймацца кіраўніцтвам гарадзенскага аблвыканкаму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Несістэмна, без актыўнага ўдзелу грамадскасці, без яснага разумення прыярытэтаў - так можна ахарактарызаваць працу над Стратэгіяй устойлівага развіцця...
|
|