Браканьераў ловяць на возеры Свір: за два дні - два факты. 21.by

Браканьераў ловяць на возеры Свір: за два дні - два факты

27.10.2014 15:11 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота avivas.ru
Два факты браканьерства выявілі на возеры Свір, паведамляе намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і раслінна свету Валянцін Галубовіч.

Каля 15 гадзін 7 кастрычніка работнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на возеры Свір паблізу вусця ракі Смолка затрымалі жыхара Вілейскага раёна. Забароненай прыладай рыбалоўства – сеткай – ён незаконна злавіў дзевяць сазанаў.

Агульная вага рыбы – восем кілаграмаў. Парушальнік прычыніў шкоду навакольнаму асяроддзю на суму больш за восем мільёнаў рублёў.

А праз дзень, 8 кастрычніка, зноў жа на возеры Свір непадалёку ад рэчкі Вялікі Перакоп работнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі двух чалавек. Жыхары Мядзельскага і Вілейскага раёнаў рыбалоўнай сеткай незаконна злавілі 11 краснапёрак, шэсць шчупакоў, пяць лінёў і іншую рыбу.

Яны прычынілі шкоду навакольнаму асяроддзю на суму больш за 11 мільёнаў рублёў.

Па абодвух фактах супрацоўнікі Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Беларусі ўзбудзілі крымінальныя справы. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны прычынілі шкоду навакольнаму асяроддзю на суму больш за 11 мільёнаў рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика