Першая святыня за 200 год. У Пінску з'явiўся касцёл святога Бенэдыкта. 21.by

Першая святыня за 200 год. У Пінску з'явiўся касцёл святога Бенэдыкта

29.10.2015 15:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Касцёл святога Бенэдыкта асвяцілі ў Пінску 27 кастрычніка. Святыня будзе яднаць каталікоў, якія жывуць у новабудоўлях мікрараёнаў Лугі, Верасы, Вясёлкавы і Паўночны.


Падзея прысвечана 90-годдзю заснавання Пінскай дыяцэзіі і 145-й гадавіне нараджэння першага кіраўніка дыяцэзіі біскупа Зыгмунта Лазінскага.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, прадстаўнікі каталіцкай царквы са ўсёй Беларусі, з Украіны і Расіі. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі беларускіх уладаў і дыпламатычнага корпусу.

Сярод пінчукоў, якія прыйшлі на мерапрыемства, было шмат маладых сем’яў з дзецьмі.

Перад пачаткам асвячэння Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці пракаментаваў Медыя-Палессю:

— Гэта вялікая і важная падзея ў жыцці Пінска. Новы касцёл святога Бенэдыкта — знак жыццёвага аднаўлення да радасці мясцовых вернікаў.

Пінскі біскуп Антоні Дзям’янка распавёў Медыя-Палессю, што гэта першая святыня, збудаваная на Піншчыне пасля 200 год перапынку. Асвечаны будынак касцёлу, Крыж святога Бенэдыкта і абразы. У бліжэйшы час будзе ўсталяваны алтар, звон на званіцы касцёлу і працягнуцца працы па дабраўпарадкаванні тэрыторыі. Гэтая будоўля з’яўляецца не толькі памяццю пра мінулае, але і задавальненне новых патрэбаў вернікаў.

Святы Бенэдыкт — пачынальнік манаскага жыцця рымскага касцёлу ў Еўропе, з’яўляецца апекуном Еўропы. Манаскі статут бенэдэктынцаў не адно стагоддзе аказваў уплыў на культуру еўрапейскіх краін. Дэвіз святога Бенэдыкта: «Маліся, працуй і нясі надзею людзям».

Далей пачалася святая імша, якую узначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, па яе заканчэнні гучалі вітальныя словы прадстаўнікоў дзяржавы. Біскуп Антоні Дзям’янка падзякваў усім за ўдзел ва ўрачыстасці і раздаў лісты падзякі тым, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве святыні.

Нагадаем, новы касцёл Святога Бенедыкту ў Пінску быў пабудаваны за 6 месяцаў. Гэтаму спрыяла шчырае жаданне парафіянаў, якія дапамагалі на ўсіх этапах будаўнцтва: ад праектавання да будаўнічых працаў, а таксама пазіцыя дзяржаўных уладаў, якія хутка вырашылі пытанне з рэгістрацыяй новай каталіцкай парафіі, скорая праца арганізацый-падрадчыкаў.

Касцёл святога Бенэдыкта будзе другім у Пінску, горадзе са 130-тысячным насельніцтвам, і стане месцам яднання католікаў з мікрараёнаў горада: Лугі, Верасы, Радужны і Паўднёвы, у якіх жыве каля 70 тысяч чалавек. Новы каталіцкі храм паўстаў непадалёк ад пратэстанцкіх і праваслаўных святыняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святыня будзе яднаць каталікоў, якія жывуць у новабудоўлях мікрараёнаў Лугі, Верасы, Вясёлкавы і Паўночны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика