У Гродне ў падарункавых цукерках для дзяцей трапіліся чарвякі
18.02.2016 18:02
—
Новости Общества
|
Чытач Аляксандр даслаў у рэдакцыю « «Па традыцыі на свята нам выдаюць цукеркі, так адбылося і гэтым разам. Я не аматар салодкага, падарунак перадаў сваім дзецям. Але тое, што яны там убачылі, уразіла іх. Некалькі чарвякоў на адной з цукерак „Лесной гном“ спрабавалі выбрацца з абгорткі. Мы самі былі шакаваныя, такога яшчэ не бачылі», — распавядае Аляксандр. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
![]() Занепакоены гарадзенец патэлефанаваў сваім калегам і папярэдзіў пра незвычайную знаходку, а свае цукеркі сфатаграфаваў і адправіў у кантэйнер для смецця. «Мне ад фабрыкі нічога не трэба. Галоўнае, каб гарадзенцы ведалі, якія цукеркі могуць прадаваць у нас у крамах», — кажа Аляксандр. Каб разабрацца ў сітуацыі мы звярнуліся ў краму да афіцыйных пастаўшчыкоў фірмы «Спартак» у Гродне. Загадчыца фірмовай крамы Марыя Грыгенча распавядае, што чарвякі могуць з’явіцца ў цукерках, толькі з-за няправільнага захоўвання. «Падобны выпадак у Гродне ўпершыню. Такое можа быць толькі з-за няправільнага захоўвання. Невядома, дзе захоўваліся гэтыя цукеркі, а для іх таксама важная пэўная тэмпература. Мабыць, прадпрыемства, на якім Аляксандр атрымаў падарунак, няправільна захоўвала цукеркі. З-за гэтага завяліся мікробы. Калі б ён у нас купляў, то мы пакрылі б шкоду і разабраліся». Вядома, што чарвякі і некаторыя іншыя віды насякомых з’яўляюцца ў прадуктах, якія недастаткова герметычна запакаваныя. У тым ліку і ў цукерках. Гэта адбываецца ў выніку працэсу, які ў народзе называюць «самазараджэннем». Гэта значыць, які-небудзь біялагічны арганізм развіваецца там, дзе гэтаму спрыяе асяроддзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарадзенец атрымаў цукеркі ў падарунак на адным з прадпрыемстваў горада, але пасля таго, як перадаў іх дзецям, быў шакаваны ўбачаным.
|
|