Браты-прадпрымальнікі з Заслаўя за ўласны кошт вырабілі помнікі бацькам і сястры Васіля Быкава. 21.by

Браты-прадпрымальнікі з Заслаўя за ўласны кошт вырабілі помнікі бацькам і сястры Васіля Быкава

09.08.2017 06:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Браты Бакіноўскія з фірмы «Гранітны свет» у Заслаўі бясплатна вырабілі помнікі на магілы бацькоў Васіля Быкава і ягонай сястры Валянціны.


Фото с сайта «Радыё Свабода»

Пра гэта на старонцы ў фэйсбуку напісаў каардынатар культурніцкіх праектаў Глеб Лабадзенка.

Паводле Лабадзенкі, днямі яны з сынам Васіля Уладзіміравіча паедуць паглядзець на арыгіналы. А пасля гэтага кіраўнікі «Гранітнага свету» паабяцалі ўсталяваць помнікі ў Бычках і Воўчы — зноў жа, бясплатна.

«Сабраныя раней грошы (у эквіваленце каля 150 даляраў) перадам фірме, каб хоць неяк кампенсаваць выдаткі на давоз і ўсталяванне помнікаў, — адзначыў Глеб Лабадзенка. — Вось жа, сябры, рэкламую ад усёй душы гэтых неабыякавых людзей: як хто мае патрэбу паставіць помнік па сваяках, то майце на ўвазе».

Сёлета ў траўні Глеб Лабадзенка распачаў грамадзкі збор сродкаў на помнікі бацькам Васіля Быкава — старыя з гранітнай крошкі пачалі развальвацца. Уладзімір Фёдаравіч і Ганна Рыгораўна Быкавы ўсё жыццё пражылі ў Бычках, там і пахаваныя.

А неўзабаве пасля гэтага патэлефанаваў з Заслаўя Іван Бакіноўскі, адзін з уладальнікаў фірмы «Гранітны свет». Сказаў, што з братам ахвяруюць тры гранітныя помнікі для бацькоў і сястры Васіля Быкава.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў траўні Глеб Лабадзенка распачаў грамадзкі збор сродкаў на помнікі бацькам Васіля Быкава - старыя з гранітнай крошкі пачалі развальвацца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика